https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларускія санаторыі нечакана для сваіх кліентаў паднялі цэны  на  пуцёўкі на 20%. Павышэнне адбылося з 1 студзеня  замест 1  лютага, як паведамлялася ў снежні на сайтах санаторыяў</p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Беларускія санаторыі нечакана для сваіх кліентаў паднялі цэны на пуцёўкі на 20%. Павышэнне адбылося з 1 студзеня замест 1 лютага, як паведамлялася ў снежні на сайтах санаторыяў.

«Для жадаючых паправіць сваё здароўе ў студзені па старых коштах нечаканае павышэнне стала непрыемным сюрпрызам», – кажа жыхарка Брэста Ганна Мікалаева:

– У кастрычніку мінулага года я заказала ў санаторыі «Магістральны» пуцёўку на студзень 2012 года. Заказ прынялі. У лістападзе я прасіла скласці дамову, але менеджэр запэўніў, што цэны мяняцца не будуць. За 5 дзён да Новага года пацвердзіў, што нічога не змянілася. А за дзень да Калядаў сказаў, што цэны змяніліся, выбачайце. У нашай дзяржаве няма каму верыць.

Па словах Ганны Мікалаевай, для пенсіянеркі складана дазбіраць за 4 дні перад ад’ездам у санаторый дадатковыя грошы. Калі за два тыдні лячэння ў санаторыі кошт пуцёўкі быў каля 2 мільёнаў, то цяпер 2 мільёны 400 тысяч рублёў. Магчымая адмова ад пуцёўкі ніколькі не засмуціла менеджэра: па гэтай пуцёўцы знойдуцца жадаючыя адпачыць у беларускіх санаторыях расіяне.

Ганна Васілевіч

https://www.traditionrolex.com/8