Аўтобус з балельшчыкамі футбольнай каманды «Лехія» (Гданьск) трапіў у ДТЗ, паведамляе
– Балельшчыкі, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні, знаходзяцца ў шпіталі, іх развезлі па мясцовых шпіталях. З таго, што ведаю, 12 чалавек атрымалі цяжкія пашкоджанні, яны ў горшым стане і, напэўна, даўжэй будуць знаходзіцца ў шпіталях. Частка балельшчыкаў, якія не пацярпелі ў аварыі, вяртаецца да Гданьска.
Балельшчыкі вярталіся ў родны Гданьск пасля матчу «Лехіі» з камандай «Пяста» (Глівіцэ). Высвятляюцца абставіны, у якіх аўтобус з'ехаў у прыдарожную канаву і перакуліўся. З-за аварыі рух на трасе быў на некаторы час абмежаваны, у раёне ДТЗ ўзніклі заторы.
Антон Разумоўскі