12 сакавіка ў Будапешце урачыста адкрылася персанальная выстава Уладзіміра Цэслера
<p><span style="font-size: small;"><span style="font-family: Arial;">Правядзенне выставы плаката У. Цэслера ў Венгрыі ў бягучым годзе мае сімвалічнае значэнне: 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адбылася яго першая персанальная выстава плаката</span></span></p>
12 сакавіка ў Будапешце ўрачыста адкрылася персанальная выстава знакамітага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера «Культурны плакат», на якой экспануецца 45 арыгінальных плакатаў. Выстава арганізавана Пасольствам Беларусі ў Венгрыі сумесна з вядомай будапешцкай галерэяй «Фораш».
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі венгерскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Будапешце, творчая інтэлігенцыя, паведамляе МЗС РБ.
Адбылося выступленне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Хайноўскага, падчас якога удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з творчасцю У. Цэслера. Асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці далейшага развіцця двухбаковых сувязяў у сферы культуры і мастацтва.
Правядзенне выставы плаката У. Цэслера ў Венгрыі ў бягучым годзе мае сімвалічнае значэнне: 25 гадоў таму ў венгерскім горадзе Печ адбылася яго першая персанальная выстава плаката.