https://www.traditionrolex.com/8
<p>Прабабуля і прадзядуля Капрылеса з матчынага боку паходзілі з мястэчка Радунь, што цяпер у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці</p>

За месца Уга Чавеса пазмагаюцца губернатар штата і былы кіроўца аўтобуса. Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прызначылі на 14 красавіка, паведамляе Belsat.eu.

40-гадовы губернатар аднаго з цэнтральных штатаў краіны Энрыке Капрылес ужо змагаўся за першую пасаду ў дзяржаве. На леташніх прэзідэнцкіх выбарах Уґа Чавес апярэдзіў яго толькі на 10%. Цяпер ён паспаборнічае з Нікалясам Мадурам, пераемнікам Чавеса, які цяпер кіруе краінай. Капрылес ужо абвінаваціў яго і венесуэльскі ўрад у парушэннях Канстытуцыі.

Прабабуля і прадзядуля Капрылеса з матчынага боку паходзілі з мястэчка Радунь, што цяпер у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Яны загінулі ў канцлагеры Трэблінка ў акупаванай немцамі Польшчы. Дзед яшчэ перад вайною займаўся арганізацыяй кінапаказаў. Падчас Другой сусветнай вайны ён далучыўся да руху Супраціўлення, дзякуючы чаму змог уратаваць жонку з Варшаўскага гета, пасля вайны з’ехаць разам з ёю ў Венесуэлу і адкрыць у 1947 годзе першы кінатэатр. Пазней ягоная фірма стала ўладальніцай ужо цэлай сеткі кінатэатраў.

Маці кандыдата ў прэзідэнты нарадзілася ўжо ў Венесуэле. Бацька мае галандскія карані, ён зрабіў добрую кар’еру ў бізнесе – у галіне медыяў і нерухомасці. Так што Капрылес паходзіць з матэрыяльна забяспечанай сям’і, дзякуючы чаму скончыў прэстыжныя навучальныя ўстановы ў сябе на радзіме. Пасля ўніверсітэта працаваў у падатковай інспекцыі, пазней – адвакатам.

https://www.traditionrolex.com/8