Польскія памежнікі перахапілі непадалёк ад Сувалак два легкавікі з беларускімі нумарамі, пад завязку набітыя кантрабанднымі цыгарэтамі. Паводле прэс-службы памежнікаў – ажно 18 тыс. пачкаў!
Затрымалі 6 грамадзян Беларусі. Паводле польскіх памежнікаў, у іх аўто знайшлі больш за 360 тыс. штук цыгарэт розных найменняў, паведамляе
«Насамрэч, гэткая колькасць асабліва нас не ўражвае, – гаворыць Анна Вуйцік, прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай службы. – Бываюць розныя аб’ёмы кантрабанды. Гэтая не самая буйная – усяго на 200 тыс. злотых (50 тыс. еўра)».
Для нелегальнай перавозкі тытуню грамадзяне Беларусі выкарысталі ўсе магчымыя канструкцыйныя асаблівасці сваіх машын. Цыгарэты схавалі ў багажніку, у тэхналагічных нішах дзвярэй, пад дыванкамі і нават у спінках сядзенняў.
Грамадзян Беларусі адпусцілі да суда. Аўто канфіскавалі, іх могуць прадаць для пакрыцця будучых штрафаў.