https://www.traditionrolex.com/8
<p> Летась ва Украіне іх выдалі ажно на траціну менш, чым у 2011 годзе</p>

Польскія консульствы ва Украіне выдалі ў мінулым годзе ўкраінскім грамадзянам каля 7 тыс. «карт паляка», якія пацвярджаюць прыналежнасць да польскага народу. Гэта на 3 тыс. менш, чым у 2011 годзе, паведамляе Polskie Radio S.A.

Паводле дадзеных Міністэрства замежных спраў Польшчы, у той жа час украінцы з'яўляюцца лідарамі сярод усіх замежнікаў па колькасці атрыманых такіх карт з моманту іх ўвядзення ў 2008 годзе. З тых часоў украінцы атрымалі каля 46 тыс. «карт паляка» з усіх выдадзеных да канца мінулага года каля 100 тысяч.

Другое месца па колькасці такіх карт занялі грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ўжо 42 тыс. штук, а грамадзяне Расіi да канца мінулага года атрымалі 2,7 тыс. «карт паляка».

Паводле польскага МЗС, у мінулым годзе выдача гэтых карт ва ўсіх краінах – усходніх суседзях Польшчы зменшылася да 20 тыс. з 25 тыс. годам раней.

https://www.traditionrolex.com/8