https://www.traditionrolex.com/8
<p>Алена Адамчык лічыцца адным з самах дарагіх фатографаў Беларусі</p>
У Парыжы 8 сакавіка адкрываецца выстава вядомай беларускай фотамастачкі Алены Адамчык. Выставу ладзіць ЮНЭСКА, паведамляе «Народная воля».
Гэта не першая выстава Алены Адамчык за мяжой. Яна выстаўляла свае працы у Польшчы, Літве, Манака і шмат яшчэ дзе.
Алена Адамчык лічыцца адным з самах дарагіх фатографаў Беларусі. Ад прыгожых мастацкіх партрэтаў, якія робіць Алена, проста не адвесці вачэй!

Яна лічыць, што фотаздымкі не могуць хлусіць.

«Фатограф толькi адлюстроўвае, – гаварыла Алена ў інтэрв’ю «Народнай волі». – Яму нiчога не належыць. Ён проста фiксуе, факусiруе факт. Хiба факты могуць быць хлуслiвыя?..»

На здымку: дачка пісьменніка Адама Глобуса і фотамастачкі Алены Адамчык Ядзвіга даволі часта падпрацоўвае мадэллю для сваёй матулі.

https://www.traditionrolex.com/8