https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэта яшчэ не канец дрэнных навін для працаўнікоў. Кіраўніцтва кампаніі плануе змяншэнне заробкаў на 25%</p>
Польская дзяржаўная авіякампанія LOT звольніць 40 адсоткаў пілотаў і бартавога персаналу. Новы план рэструктурызацыі авіякампаніі прадугледжвае звальненне 450 з 1100 чалавек, паведамляе Polskie Radio S.A.

Звольняць таксама частку працаўнікоў адміністрацыі кампаніі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта будуць 250 чалавек – 1/3 усяго персаналу.

Гэта яшчэ не канец дрэнных навін для працаўнікоў. Кіраўніцтва кампаніі плануе змяншэнне заробкаў на 25%.

Такія вялікія звальненьні не могуць не паўплываць на сетку авіярэйсаў. Пакуль, аднак, невядома, якія рэйсы будуць абмежаваныя.

https://www.traditionrolex.com/8