Навагодняе свята для дарослых беларусаў і маленькіх беларусікаў прайшло ў Беларускім доме, паведамляе «
Увечары 30 снежня ў памяшканні гэтай арганізацыі сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, каб адсвяткаваць надыходзячы Новы год. Прывітаць іх прыйшоў Дзед Мароз разам з казачнымі персанажамі.
У танцах, конкурсах і карагодах удзельнічалі як маленькія дзеткі, так і іх бацькі. Таксама Дзед Мароз не забыўся прынесці з сабой падарункі, якія ён уручыў самым маленькім.
Скончылася святкаванне салодкім сталом.