У супермаркетах Беластока наплыў беларускіх пакупнікоў. І з кожным днём колькасць іх будзе толькі павялічвацца, сцвярджаюць прадаўцы. Больш дасведчаныя з іх узгадваюць мінулыя гады і канстатуюць простую заканамернасць – «чым бліжэй Новы год, тым больш рускамоўных спажыўцоў у беластоцкіх крамах». Яны прывабліваюць беларусаў таннасцю сваёй прадукцыі і зніжкамі на яе, паведамляе
Павышаны попыт на свае паслугі задавальняе гродзенскіх перавозчыкаў. На іх маршруты беластоцкага кірунку назіраецца поўны продаж білетаў. З'яўленне вакантных месцащ – верагоднае. Але толькі ў тым выпадку, калі людзі не пацвердзяць сваю «вандроўку» «па закупы». Аднак такія білеты хутка знаходзяць новых уладальнікаў, сцвяржаюць аўтаперавозчыкі. На ўсе пытанні пра вольнае месца ў іх адзін адказ:
– Не, няма нічога і не прадбачыцца!
У другой фірме нас адразу задаволілі. Вадзіцель прапанаваў два білеты. Аднак тут жа папярэдзіў, калі мы «адразу не пагодзімся, пошук жадаючых будзе хуткім». Зараз многія аўтаўладальнікі робяць выбар на карысць грамадскага транспарту з разлікам на безчарговы праезд мяжы. Аднак далёка не ўсе кіроўцы спяшаюцца папярэдзіць патэнцыйных пасажыраў пра незапланаваныя праблемы, якія ўзнікаюць і на іх маршрутах.
– Дрэннае надвор’е. Фуры бакамі ляжаць у кюветах. Немагчыма праехаць і выехаць.
– Кожны дзень па-рознаму. Лепш тэлефануйце за дзень да таго, як хочаце паехаць, пасля абеду. Мы з 13 да 14 гадзін тэлефануем пасажырам, і тады вызваляюцца месцы.
Ажыятаж завершыцца ў навагоднюю ноч. «Раней і чакаць не варта», – зазначаюць у пагранічным камітэце.
Спыненне чарговага адтоку замежнай валюты з Беларусі скончыцца з адменай сезону скідак у польскіх крамах. Ці выйграе ад гэтага Беларусь? На гэтае пытанне адкажуць эканамісты, калі перавозчыкі і гандляры агучаць лічбы свайго прыбытку.
Вадзім Батура