https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Пецярбургскі сшытак» – гэта зборнік песень на словы беларускіх паэтаў, які выпусцілі беларусы Пецярбурга. Песні на вершы Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Адама Міцкевіча выконваюць нашы суайчыннікі, якія жывуць у Паўночнай сталіцы Расіі<strong></strong></p>

«Пецярбургскі сшытак» – гэта зборнік песень на словы беларускіх паэтаў, які выпусцілі беларусы Пецярбурга. Песні на вершы Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Адама Міцкевіча выконваюць нашы суайчыннікі, якія жывуць у Паўночнай сталіцы Расіі.

Музыку напісала таксама беларуска – Ірына Базылёва, праспявалі – беларусы Пецярбурга.

Дыск выдалі на грошы беларусаў з Асацыяцыі беларусістаў Пецярбурга і пры падтрымцы адміністрацыі горада.

«У 2009 годзе была выдадзена кніга «Беларускі Пецярбург» Міколы Нікалаева. У гэтай кніжцы – аповед пра гісторыю горада, гісторыю менавіта беларускага Пецярбурга, у якой згадваюцца дзве тысячы беларусаў, што былі звязаныя з Пецярбургам. Пазней мы пачалі ладзіць экскурсіі па «беларускіх месцах» Пецярбурга, а гэтая кружэлка – працяг нашай працы», – распавяла «Белсату» Ірына Базылёва.



Зміцер Ягораў

https://www.traditionrolex.com/8