https://www.traditionrolex.com/8
<p> IX Польска-расійскі турыстычны форум працягнецца да 6 лістапада</p>

Польская турыстычная галіна шукае новыя магчымасці супрацоўніцтва з расійскімі турыстычнымі агенцтвамі. На Варміі і Мазурах праходзіць IX Польска-расійскі форум турызму.

Амаль 70 расійскіх турагенцтваў хочуць пазнаёміцца з турыстычнымі прапановамі рэгіёна. Гандлёвыя перамовы будуць праходзіць у форме еэмінараў. У бліжэйшы панядзелак у Замку біскупаў у Лідзбарку будзе прэзентаваны «Шлях гатычных замкаў» і прапановы spa-турызму на Варміі і Мазурах.

Гэткія сустрэчы праводзяцца ўжо некалькі гадоў, але пасля ажыццяўлення малога памежнага руху магчымасці супрацоўніцтва паміж польскім і расійскім бакамі павялічыліся, перакананыя арганізатары мерапрыемства.

IX Польска-расійскі турыстычны форум працягнецца да 6 лістапада, паведамляе Polskie Radio S.A.

https://www.traditionrolex.com/8