Праз інтэрнет-сайт можна пабываць на трохмернай экскурсіі па Парыжу
<p> Мэтаю навукоўцаў было стварыць не толькі цікавую і прыгожую анімацыю, але яшчэ гістарычна і архітэктурна дакладную. Наведаць трохмерную экскурсію можна, не выходзячы з дому – праз інтэрнет-сайт</p>
Апынуцца ў вёсцы Лютэс і на свае вочы пабачыць, як цягам 5000 гадоў з яе вырасла французская сталіца, можна дзякуючы новаму дасягненню навукоўцаў, паведамляе belsat.eu.
Гісторыю Парыжа ад вёскі да будаўніцтва Эйфелевай вежы ў канцы XIX ст. яны рэканструявалі ў 3D-фармаце.
Дзеля таго, каб стварыць аўтэнтычны вобраз, выкарыстоўваліся карты, гістарычныя малюнкі, вынікі археалагічных раскопак і чарцяжы будынкаў адпаведных перыядаў.
Мэтаю навукоўцаў было стварыць не толькі цікавую і прыгожую анімацыю, але яшчэ гістарычна і архітэктурна дакладную. Наведаць трохмерную экскурсію можна, не выходзячы з дому – праз інтэрнет-сайт.