Больш за 20 чалавек, сярод якіх пераважна маладыя ўкраінскія спартсмены, атрымалі сур'ёзныя траўмы ў аварыі на латвійскай дарозе.
Аварыя адбылася непадалёк ад горада Саласпілс (Salaspils) у Цэнтральнай Латвіі, паведамляе
Абодва кіроўцы (53-гадовы грамадзянін Украіны і 51-гадовы грамадзянін Польшчы) і 19 пасажыраў аўтобуса атрымалі даволі значныя траўмы і былі дастаўленыя ў шпіталь.
Усе пасажыры аўтобуса былі ўкраінскімі грамадзянамі – гэта пераважна маладыя людзі ва ўзросце 14–17 гадоў, якія вярталіся ў Львоў пасля ўдзелу ў баявых спаборніцтвах па самба ў Таліне.
Аварыя адбылася пры павароце, у выніку аўтобус з'ехаў з дарогі і апынуўся за 10 м ад яе. Латвійская паліцыя паведамляе, што пакуль занадта рана казаць пра вінаватых у здарэнні.