Гурт «Яваровы людзі» з’яўляецца амаль што адзінай прэзентацыяй беларускай культуры ў Канадзе, паведамляе р
Пра гэта гаворыць удзельніца калектыву Саша Саленік, якая прадстаўляла «Яваровых людзей» на фольк-фестывалі «Камяніца». Спявачка падкрэслівае, што беларусаў у Канадзе шмат, але беларуская меншасць значна саступае па актыўнасці прадстаўнікам іншых нацый.
– Мы ладзім розныя вечарыны, розныя канцэрты, людзі прыходзяць, але гэта часцей за ўсё нейкія знаёмыя ці сваякі. Вялікага беларускага руху ўсё ж такі ў Канадзе, на жаль, няма, але ёсць невялічкія суполкі ў Таронта, у Манрэалі.
Гуртом «Яваровы людзі» кіруе Віялета Кавалёва. Зараз калектыў рыхтуецца да выдання трэцяга альбома. Ёсць надзея, што ён, як і папярэдні альбом, з’явіцца ў мінскіх крамах.
Алеся Лугавая