Сотні жыхароў Брэста кожную раніцу садзяцца на цягнік у Цярэспаль, квіток на які каштуе каля 25 тысяч рублёў, паведамляе р
Чаму беларусы едуць у Польшчу і навошта? Сваё меркаванне выказвае жыхарка Цярэспаля Моніка:
– Прыязджаюць з-за добрай якасці, з-за вялікага выбару мясных вырабаў, на якія цэны ніжэйшыя, чым у Беларусі, прынамсі такія выказванні можна пачуць. Прыязджаюць па тэхніку, купляюць тэлевізары, бытавую хімію. Турыстычна-то хіба не прыязджаюць, прыязджаюць перадусім на гандаль, купіць нешта, прадаць у Беларусі і зарабіць. Ваш прэзідэнт хоча, каб грошы ў вас засталіся, а яны вывозяць грошы, і яны ў нас застаюцца.
«Як толькі пераязджаем мяжу, адразу адчуваеш розніцу паміж СНД і Еўрасаюзам», – выказвае меркаванне жыхарка Брэста Святлана. Іншая беларуска адзначае і тую перавагу, што, робячы пакупкі ў Польшчы, вяртаеш яшчэ кошт падатку VAT:
– Табе, як турысту, вяртаецца яшчэ Tax Free, гэта 23%, на мытні афармляеш дакументы і заязджаеш забіраеш гэтую розніцу. У Польшчы пакупкі рабіць вельмі прыемна. У нас трэба ісці на рынкі, арганізавана ўсё не вельмі добра. А ў Польшчы ў гандлёвых цэнтрах ёсць кафэ, дзе можна пасядзець, перакусіць, ёсць каткі, можна пакатацца на каньках, ёсць кінатэатры, можна зайсці ў кіно. Гэта значыць, пакупкі спалучаюцца з забаваю, і гэта вельмі прыемна.
Паводле наяўных звестак, летась беларусы, украінцы і расіяне пакінулі ў памежнай зоне пяць мільярдаў злотых, сёлета ў першым паўгоддзі лічба прымежнага экспарту ўжо дасягнула трох мільярдаў.