Звычайныя гадзюкі з'явіліся ў лясах Кракаўска-Чэнстахоўскай юры – геаграфічным макрарэгіёне, размешчаным на поўдні Польшчы, паведамляе
Службы аховы правапарадку заклікаюць мясцовых жыхароў і турыстаў гуляць па лясных сцяжынках з асаблівай асцярожнасцю.
Пакуль гадзюкі былі заўважаны ў ваколіцы мясцовасцяў Аградзенец, Цёнгавіцэ і Парэмба. Мясцовыя жыхары кажуць, што гадзюкі часта сустракаюцца на вясковых дарогах, панадворках, нават у гаражах, у чым пераканаўся нядаўна адзін з кіроўцаў, які патэлефанаваў пажарнікам.
Кіроўца: Гадзюка трапіла ў мой аўтамабіль. Я не магу яе знайсці. У маёй машыне перасоўныя дзверы. Калі я пабачыў гадзюку, то прыціснуў яе гэтымі дзвярыма, а яна вярнулася назад – у машыну.
Укус звычайнай гадзюкі не з'яўляецца пагрозай для жыцця чалавека. Таму Артур Ясіньскі, урач «хуткай дапамогі» раіць, як у гэткай сітуацыі сябе паводзіць.
Артур Ясіньскі: Трэба неадкладна накіравацца да ўрача. Руку або нагу найлепш было б прывесці ў стан нерухомасці, каб атрута не разыходзілася па арганізме. Можна таксама ахаладзіць месца ўкусу. Можна зрабіць перавязку.
Пакуль у згаданым рэгіёне Польшчы не фіксаваліся выпадкі ўкусаў гадзюк. Тым не менш эксперты раяць, каб на шпацыр у лес адпаведна апрануцца і паводзіць сябе ўважліва.