Новы праект прадугледжвае, што плаціць будуць толькі іншаземцы. За ўвядзенне аплаты за хуткасную шашу ўжо некалькі месяцаў змагаецца міністр транспарту, аргументуючы недахопам сродкаў на дарожныя рамонты. Калі прапанова міністра будзе адобрана, сродкі папоўняць бюджэт ведамства, а ўрад не патрапіць у няміласць нямецкіх кіроўцаў, якія нават не жадаюць чуць пра аплату за праезд па аўтастрадах.
Адначасова неабходна праверыць, ці ўвядзенне аплаты для іншаземцаў не парушае еўрапейскага заканадаўства. У Германіі самая густая ў Еўропе сетка аўтастрад. Іх агульная даўжыня складае 13 тысяч кіламетраў, паведамляе