https://www.traditionrolex.com/8
<p>Тысячы турыстаў прыязджаюць сюды штогод, у тым ліку і каб паспрабаваць знакамітыя татарскія стравы, між іншы перакачэўнік</p>

Татарскі турыстычны шлях – адзін з самых папулярных на Падляшшы. Ён праходзіць, у тым ліку і праз вёску Крушыняны, дзе захаваўся драўляны мячэт з ХVIII стагоддзя і старыя татарскія могілкі. Тысячы турыстаў прыязджаюць сюды штогод, у тым ліку і каб паспрабаваць знакамітыя татарскія стравы, між іншы перакачэўнік. Вядомая сваімі татарскімі прысмакамі Джанэта Багдановіч, якая разам з сям’ёй трымае агратурыстычную гаспадарку, кажа, што кухня – гэта адзін са спосабаў захавання сваёй культуры і традыцый:

– Татарскія стравы звязаныя з нашай рэлігіяй. Мы мусульмане, мы не ядзім свініны. Нашыя стравы захаваліся з даўніх часоў і іх можам падзяліць на тры этапы. Адзін з этапаў – гэта стравы, якія елі нашыя продкі ў часы плямёнаў, і якія захаваліся ў нашай кухні да гэтай пары. Таксама стравы з часоў, калі падзяліліся орды, калі татары аселі, калі жаніліся з татаркамі, якія прыязджалі з суседніх краін: з Казахстана, з Татарстана, з Башкірыі.

У сакавіку 2010 года Крушыняны ў межах візіту наведаў прынц Чарльз. Між іншым, ён прысутнічаў на паказе прыгатавання традыцыйных татарскіх страваў – перакачэўніка і калдуноў. Перакачэўнік унесены ў спіс рэгіянальных страваў Еўрасаюза. Ён ахоўваецца сертыфікатам і вырабляецца толькі ў Крушынянах, паведамляе Радыё Рацыя.

1

https://www.traditionrolex.com/8