На Галоўным рынку Кракава 296 пар адначасова таньчылі кракавяк. Учынак аматараў танцаў увойдзе ў Кнігу рэкордаў Гінэса.
У імпрэзе ўдзельнічалі танцавальныя гурты, турысты й звычайныя жыхары старадаўняй польскай сталіцы. Перад супольным танцам адбыліся кароткія майстар-клясы.
Ініцыятарам акцыі выступіў Моладзевы цэнтар у Кракаве. Супольным кракавякам ён вырашыў адзначыць сваё 60-годзьдзе.
Дарэчы, апрача польскіх танцавальных калектываў, кракавяк таньчылі гурты з Латвіі, Макэдоніі й Турцыі, паведамляе