Як паведамляе Generation.by:
Учора ў дворыку геаграфічнага факультэта Львоўскага нацыянальнага ўніверсытэта імя Івана Франко адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў свеце помніка рукзаку.
«Менавіта дзякуючы рукзаку вандроўнікі ўсяго свету выжывалі ў крытычных сітуацыях, а нашы студэнты пераадольвалі найвялікшыя вяршыні ЎУраіны і Еўропы», — сказаў ва ўступным слове дэкан геаграфічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта Уладзімір Біланюк.
Як паведамляе сайт універсітэта, на цырымоніі адкрыцця помніка прысутнічаў таксама і рэктар, былы міністр адукацыі Украіны і бацька вядомага спевака Іван Вакарчук. Ён падзякаваў ініцыятарам усталявання помніка, а таксама ўсім студэнтам і выкладчыкам геаграфічнага факультэта.
Пасля прывітання рэктара студэнты факультэта прадэманстравалі эвалюцыю рукзакоў, несучы на спінах узоры спартыўнага рыштунку розных пакаленняў.
Выкладчык геаграфічнага факультэта і падарожнік Багдан Муха пацвердзіў неабходнасць рукзака ў любым падарожжы і выказаў спадзяванне на тое, што помнік будзе натхняць усіх студэнтаў факультэта на ўзяццё новых вяршынь.
Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала сумеснае выкананне традыцыйных песень турыстаў — «Я піду в далекі гори» Уладзіміра Івасюка і паўстанцкай «Гэй гу, гэй га».