https://www.traditionrolex.com/8
<p>Тыдзень на Балтыйскім моры можа каштаваць больш, чым тыдзень, напрыклад, у Егіпце, прычым разам з пералётам і харчаваннем па стандарце «ўсё ўключана»</p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Польшча адпачывае. Большасць палякаў накіраваліся на тыднёвы адпачынак. 1 Мая – Дзень працы, 3 Мая – Свята Канстытуцыі. Аднак многія працаўнікі ўзялі водпускі на панядзелак, сераду і пятніцу, і атрымалася 9 дзён выхадных, уключна з суботамі і нядзелямі.

Як адпачываюць палякі? Перш за ўсё смажаць мяса і каўбаскі на грылі ў коле сяброў і сям’і, іншыя выязджаюць за горад.

Але павялічваецца група грамадзян, якія едуць на адпачынак у цёплыя краіны. Прычым на пачатку мая ўсе туры былі ўжо распраданыя, бо многія куплялі паездкі ў канцы мінулага года. Перш за ўсё на майскія святы палякі накіраваліся ў Турцыю, Егіпет, Грэцыю, на Канарскія астравы. Вялікім попытам у турыстаў карысталіся еўрапейскія гарады: Рым, Венецыя, Парыж.

Адначасова зменшылася колькасьць турыстаў, якія едуць на адпачынак на польскую Балтыку, і на гэта скардзяцца ўладальнікі мясцовых рэстаранаў і гасцініц. Але ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо тыдзень на Балтыйскім моры можа каштаваць больш, чым тыдзень, напрыклад, у Егіпце, прычым разам з пералётам і харчаваннем па стандарце «ўсё ўключана», паведамляе Gazeta Wyborcza.

https://www.traditionrolex.com/8