Як паведамляе «
VII Падляшскі турыстычны кірмаш – найвялікшае мерапрыемства такога кшталту ў Паўночна-Усходняй Польшчы.
На працягу трох дзён свае турыстычныя каштоўнасці прэзентуюць амаль семдзесят удзельнікаў з Падляшша ды іншых рэгіёнаў Польшчы. Свае турыстычныя прапановы прадставіць таксама Гродзенскі дэпартамент спорту і турызму.
Як адзначыла старшыня Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі Ядвіга Дамброўская, госці з Беларусі таксама шырока прадстаўлены на кірмашы:
– Гэты Падляшскі турыстычны кірмаш ужо сёмае па ліку мерапрыемства, на ім прадстаўлена і Гродна, прысутнічае афіцыйная дэлегацыя, гродзенская экспазіцыя займае дзевяць метраў. Таксама на кірмашы прысутнічаюць іншыя госці з Беларусі.
Падчас турыстычнага кірмашу адбудзецца шэраг канферэнцый, адной з тэм якіх будзе трансгранічны веласіпедны турызм у Беларусі і Польшчы. Таксама будуць прэзентаваны перспектывы развіцця і інвестыцыйныя магчымасці Аўгустоўскага канала, які знаходзіцца на польска-беларускай мяжы.
Турыстычны кірмаш працягнецца да нядзелі. Усе мерапрыемствы адбываюцца ў спартыўнай зале Беластоцкага ўніверсітэта на вуліцы Сверковай (?wierkowa), 20а.