Як паведамляе
Адмысловец у дарожным будаўніцтве і аматар лазні Кальмэр Якабсэн (Kalmer Jakobsen) сканструяваў мабільную саўну з гусенічных колаў ад старога трактара, рухавіка Ford Transit і савецкага вайсковага грузавіка.
Аўтар незвычайнага праекту распавёў, што ідэя нарадзілася ў яго пяць гадоў таму. Песімісты сцвярджалі, што лазня на колах абавязкова перакуліцца. «Але я быў упэўнены, што яна будзе працаваць. І гляньце: працуе!» – усміхаецца «кіроўца».
Мабільная саўна разлічана на дзесяць чалавек. Апрача парылкі, яна складаецца з раздзявалкі, пакою для адпачынку і тэрасы з сядзеннем для кіроўцы. Дзякуючы рухавіку можна пад'ехаць да возера, каб ахаладзіцца. Якабсэн выкарыстоўвае сваё вынаходніцтва не толькі як лазню, але як аўтамабіль (ездзіць да бацькі на суседнюю ферму) і нават аўтобус для экскурсій.