Юбілей святкуе каралева Палескай экскурсіонкі – Таццяна Хвагіна
Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 669
Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 69
Сёння, 27 красавіка, дзень народзінаў святкуе Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна. Віншуем намесніка старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў з юбілеем!
Многія гады яна прысвяціла арганізатарскай дзейнасці ў сферы экскурсійна-пазнавальнага турызму. Таццяна Аркадзьеўна выхавала цэлую плеяду экскурсаводаў, людзей захопленых, ўдумлівых, эрудыраваных, закаханых у сваю прафесію, якія шчыра ўдзячны свайму педагогу. Распрацавала не адзін дзесятак экскурсійных маршрутаў па Беларусі. Таццяна Хвагіна – асоба, улюбёная у Палесскі край і сталіцу Палесся – Пінск. Дасканала распрацавала вельмі папулярныя маршрут “Палескі вянок”, “Баранавіцкая кругасветка” і іншыя.
Яна нястомны метадыст і экскурсавод, закаханы ў гісторыю і культуру Беларусі. Аўтар звыш 500 публікацый -- артыкулаў, кніг, даведнікаў, альбомаў, навуковаых прац.
Хай і далей сэрца сагравае любоў і не гасне зорка прафесійнага поспеху!
Калегі па экскурсійнай справе Рэспублікі Беларусь віншуюць Таццяну Аркадзьеўну з юбілеем і жадаюць моцнага здароўя, аптымізму, бадзёрасці духу, дабрабыту, натхнення, здзяйснення ўсіх жаданняў, доўгіх гадоў!
Мы шчыра жадаем у дзень юбілею
Хай радасць і шчасце Вам сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў
Дабра і спакою і доўгага веку
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога.
Па даручэнні экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Старшыня Беларускага грамадскага абяднання
экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Мікола Чырскі