Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 669
Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29
-
+375 29 653 00 33
- +375 33 653 00 33
- +375 17 366 16 69
Праграма
Другога з`езда экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Беларусі
Культурная спадчына і ўстойлівы турызм
9 снежня 2017 г. г. Мінск
Месца правядзення: канферэнц-зала музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Парадак работы з`езда
10:00-10:30 – рэгістрацыя
10:45 – адкрыццё з`езда
Прывітанні дэлегатам з`езда
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Прадстаўнікоў вядучых тураператарскіх арганізацый Беларусі
11:30 – 14:00 – пленарнае пасяджэнне
14:00 – 15:00 перапынак на абед
15:00 – 16:45 – пленарнае пасяджэнне
16:45 – падвядзенне вынікаў, завяршэнне работы з`езда
17:00 – экскурсія па музею гісторыі ВАВ
Рабочыя мовы з`езда: беларуская, руская.
Рэгламент работы: даклады і выступленні – да 10-15 хвілін.
Пасля кожнага выступлення пройдзе абмеркаванне ў выглядзе адкрытага мікрафона.
Экскурсійна–пазнавальны турызм і экскурсаводы, гіды-перакладчыкі Беларусі ва ўмовах рынку. Праблемы ўзаемадзеення дзяржаўных, грамадскіх і камерцыйных структур па развіццю экскурсійнага бізнэса. Сацыяльны статус (грамадскае становішча) і ахова працы экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Мікалай Чырскі – старшыня Беларускага грамадскага аб`яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Тэмы для абмеркавання:
-
Нарматыўна-прававое забяспячэнне экскурсійна-пазнавальнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
-
Нацыянальна-дзяржаўная арыентаванасць зместу экскурсій. Інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне экскурсійнай справы. Эфектыўнае выкарыстанне і прапаганда гісторыка-культурнай спадчыны ў экскурсіях па Беларусі.
-
Сучасыя тэхналогіі фарміравання і рэкламы турпрадукта ў экскурсійным бізнэсе. Роля экскурсавода і гіда-перакладчыка ў рэалізацыі новых форм экскурсійнага прадукта.
-
Музейная экскурсія як складаючы элемент экскурсійнай праграмы тура па Беларусі. Праблемы ўзаемадзеення і размежавання кампетэнцыі, розных падыходаў і ацэнак, адсутнасць дыферэнцыраванага падыхода да абслугоўвання розных катэгорый турыстаў і экскурсантаў.
Заяўкі на ўдзел у з’ездзе з указаннем прозвішча, імя і тэмы выступлення просьба накіроўваць да 20 лістапада на e-mail: micola.chyrski@tut.by.
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут.