https://www.traditionrolex.com/8
Пра што думаюць гарадскія ўлады, дазваляючы і падштурхоўваючы працэс зносу Валатаўской? Гомель і цяпер застаецца адным з самых «пустых» абласных гарадоў Беларусі па колькасці наведвальнікаў і турыстаў. Адзін Палац Паскевічаў, нягледзячы на ўсю ягоную маштабнасць, сітуацыі не вырашыць. Драўляная ж забудова ў горадзе на самой справе ўнікальная для беларускіх гарадоў і проста па-чалавечы прыемная і камфортная для гасцей. Як ні круці, сёння ці праз 5 год гэтыя дамкі будуць адным з галоўных гістарычных і эстэтычных сімвалаў горада. Але калі гэта зразумеюць патрэбныя людзі, паказваць ужо не будзе чаго

У лістападзе 2012 г. грамадскасць Гомеля падала ў Міністэрства культуры прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці драўляным дамам па вул. Валатаўской. Гэты раён, які размяшчаецца на беразе Сожа і знаходзіцца недалёка ад палацава-паркавага комплекса Паскевічаў, уяўляе сабой прыклад добра захаванай драўлянай забудовы старажытнага горада, дзе кожны ваконны праём – гэта твор мастацтва, дзе непарушнымі засталіся планіроўка, характэрныя элементы фасадаў, форма дахаў і іншыя рэчы, якія яскрава сведчаць пра высокі ўзровень будаўнічага майстэрства гэтага рэгіёна.

Чыноўнікі горада доўгі час толькі рукамі махалі на прапановы аб захаванні гэты дамоў (а вартых у мастацкім і гістарычным сэнсе драўляных дамоў некалькі дзясяткаў, і не толькі на Валатаўской). У параўнанні з палацам Паскевіча яны выглядалі малапатрэбнымі рудыментамі мінулага. Але настойлівая дзейнасць гомельскіх гісторыкаў, музейшчыкаў, маладзёжных актывістаў прымусіла паглядзець на гэту справу з іншага боку. У 2011-2012 гг. у мясцовых СМІ з'явілася некалькі грунтоўных артыкулаў, інтэрв'ю па тэме, быў праведзены «круглы стол», куды запрасілі прадстаўнікоў абодвух бакоў.

K9mtkKx1_GI

Дыскусія нібыта перайшла ў больш аптымістычнае русла: пакідаць драўляныя дамы на іх месцах ці звезці ў адно і стварыць музей-скансэн.  Гарадскія ўлады абяцалі, што пасля скрупулёзнага даследавання будуць выбраныя найбольш вартыя будынкі і ім будзе нададзены статус помнікаў.

Але ўсё раптам змянілася ў пачатку 2012 г. Вуліцу Валатаўскую перадалі пад забудову шматпавярховымі дамамі.

У лістападзе былі разбураны два дамы пачатку ХХ ст. На іх месцы ўжо вядзецца будаўніцтва. І гэта пры тым, што дакументы аб наданні статуса каштоўнасці ляжаць у Міністэрстве культуры. А вядома, што падчас разгляду пытання нанясенне шкоды аб'екту караецца законам. Але, відаць, толькі не ў нас. Папярэджанні Міністэрства культуры на забудоўшчыка не дзейнічаюць, заявы ў пракуратуру са скаргамі на гарадскія ўлады перасылаюцца, як гэта прынята ў нас... да гарадскіх улад.

Сабраныя мясцовымі актывістамі подпісы сярод мясцовых жыхароў з патрабаваннем правесці публічнае абмеркаванне праекта, што зноў жа абумоўлена законам, у гарвыканкаме ігнаруецца ўжо 2 месяцы.

-XH1sS-R3Sg

Для вынясення рашэння па пытанню прызнання будынкаў каштоўнасцю ААТ «Белрэстаўрацыя» была праведзена экспертыза і даследаванне драўляных дамоў. Заключэнне навукоўцаў грамадскім актывістам Гомеля прадаставіў аддзел культуры гарвыканкама. У ім пазначаецца: «Драўляныя дамы з'яўляюцца неад'емнай часткай гістарычнай забудовы горада канца XIX – пачатку XX ст., нароўні з каменнай забудовай характарызуюць гарадскі побыт, культуру, эканоміку. Вельмі важна для будучых пакаленняў  захаваць драўлянае гарадское асяроддзе і лепшыя ўзоры жылых, грамадскіх, культавых драўляных пабудоў, да якіх па архітэктурна-мастацкім прыкметам варта аднесці жылыя дамы па вул. Валатаўской, №№ 17 і 22». Усё астатняе месца ў заключэнні займаюць гістарычныя даведкі і апісанне будынкаў.

З заключэння вынікае, што каштоўнасць як мінімум двух будынкаў ужо прызнаная. Але будоўля шматпавярховага дома так і не спынілася. Некалькі дзён таму ў доме па Валатаўской, 22 невядомымі была разабрана падлога. Сітуацыя застаецца напружанай.

Пазіцыя забудоўшчыкаў і архітэктараў тут зразумелая – магчымасць паставіць шматпавярховікі ў самым цэнтры горада прынясе добры прыбытак, а астатняе – не іхнія справы.

Але пра што думаюць гарадскія ўлады, дазваляючы і падштурхоўваючы працэс зносу Валатаўской? Гомель і цяпер застаецца адным з самых «пустых» абласных гарадоў Беларусі па колькасці наведвальнікаў і турыстаў. Адзін Палац Паскевічаў, нягледзячы на ўсю ягоную маштабнасць, сітуацыі не вырашыць. Драўляная ж забудова ў горадзе на самой справе ўнікальная для беларускіх гарадоў і проста па-чалавечы прыемная і камфортная для гасцей. Як ні круці, сёння ці праз 5 год гэтыя дамкі будуць адным з галоўных гістарычных і эстэтычных сімвалаў горада. Але калі гэта зразумеюць пратрэбныя людзі, паказваць ужо не будзе чаго.

https://www.traditionrolex.com/8