Еўрапейскі клуб, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі» запрашаюць ў сяброўскую вандроўку «Магдэбурская Гародня» з серыі «Падарожжа ў Еўропу».
Вандроўка адбудзецца 15 ліпеня. У праграме: наведванне старадаўняга беларускага гораду і знаёмства з Царквой Св. Барыса і Глеба (Каложская царква), Фарным касцёлам і комплексам езуіцкага кляштару і калегіуму, Бернардынскім касцёлам і кляштарам, Францішканскім касцёлам і кляштарам, Касцёлам і кляштарам брыгітак, Старым і Новым замкамі, Харальнай сінагогай, Архітэктурным комплексам Гарадніцы і іншымі помнікамі архітэктуры і горадабудаўніцтва Гародні.
Па справах запісу і каб атрымаць дадатковую інфармацыю і расклад будучых вандровак, звяртацца: + 375 29 1694811/