Беларускі камітэт ICOMOS – Міжнароднай рады па помніках і мясцінах – склаў спіс валанцёрскіх летнікаў, якія будуць ладзіцца па ўсёй Беларусі ў ліпені і жніўні 2012 года.
У спісе прадстаўлены далёка не ўсе валанцёрскія ініцыятывы лета-2012, але тым не менш выбар дастаткова вялікі. Валанцёрам прапануецца ўзяць удзел, напрыклад, у аднаўленні Любчанскага замка ці добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол Гальшанскага замка. Таксама пад агульнай тэмай «Замкі Беларусі-2012» плануецца добраўпарадкаванне тэрыторыі сядзібы ХІХ стагоддзя Міхала Клеафаса Агінскага ў вёсцы Залессе і тэрыторыі замка ў Ружанах. Акрамя таго, валанцёры запрашаюцца да ўдзелу ў археалагічных раскопках на помніку эпохі мезаліта каля Бялынічаў у Магілёўскай вобласці, помнікаў каменнага і бронзавага вякоў каля вёсак Белая і Камянюкі ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці і на курганным магільніку Х–ХІ стагоддзяў каля вёскі Мілты Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Мерапрыемствы, аб’яднаныя тэмай «Крэўская ўнія-2012», уключаюць не толькі археалагічныя раскопы, але і прыборку тэрыторыі старых могілак, збор вуснай гісторыі, мастацкія пленэры, даследаванне і вызначэнне шляхоў далейшага захавання старажытнай забудовы і падрыхтоўку тэрыторыі Крэўскага замка да фестывалю. Таксама будзе арганізаваны асобны летнік «Крэва турыстычны», удзельнікі якога прымуць удзел у распрацоўцы веласіпедных турыстычных маршрутаў па рэгіёне.
Сярод валанцёрскіх ініцыятыў знойдуцца ідэі нават для тых, хто вымушаны застацца летам у горадзе. Грамадскае аб’яднанне «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» запрашае валанцёраў для пошуку дакументаў у архівах Мінска з мэтай распрацоўкі навукова-метадычных прапаноў па архітэктурных помніках Беларусі.
Поўны спіс валанцёрскіх спраў на лета 2012 года з раскладам, умовамі ўдзелу і кантактамі арганізатараў даступны на інтэрнет-старонцы