У праграме – прэзентацыі i майстар-класы экспертаў па экалагiчнай гаспадарцы і якасці вады, дэгустацыi арганічнай прадукцыi ад беларускіх фермераў, дыскусія аб экалагічным мастацтве, закрыццё выставы «Мутуалістычныя стасункі», канцэрт.
«Першапачаткова тэрмін «культура» азначаў апрацоўку зямлі. Агра-культурны фэст – гэта падзея для тых, хто любіць сучаснае мастацтва і музыку, гэта магчымасць пазнаёміцца ??з іншым бокам культуры. Прыходзьце, каб ацаніць экспанаты выставы, паспрабаваць арганічныя прадукты, а таксама даведацца, дзе набыць якасныя прадукты», – распавядае Лана Семенас, каардынатар фэсту.
Адкрыццё фестываля адбудзецца 30 жніўня ў 12.00.
Праграма мерапрыемстваў:
30 жніўня 2014
12.00. Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі.
Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!
13.00. Андрэй Пахоменка. «Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады». Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.
14.00. Вольга Шчыглінская. «Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай міні-гаспадаркі». Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішчаў і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.
15.00. Экскурсія па мастацкай выставе «Мутуалістычныя стасункі» з куратарам Наталляй Гарачай.
15.30. Дыскусія «Ці экалагічны эка-арт?» Які экалагічны след пакідае арт-аб’ект? Ці могуць экалагічныя дзеянні быць шкоднымі для прыроды? Экалагічнае мастацтва vs мастацтва на службе экалогіі.
17.30. Закрыццё выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.
18.00. Канцэртная праграма – група Port Mone.
Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, уваход на выставу – вольны.
Кантактная асоба:
Наталля Гарачая (+375 29) 560-49-09