https://www.traditionrolex.com/8
<p>Лавіць рыбу на дзясятай сажалцы можна на працягу ўсяго светлавога дня, але не больш як 5 кг   на адну пуцёўку. Каштуе яна 45 тыс. руб. без усялякіх ільгот.</p>

 У мінулым годзе некалькі разоў ездзіў на рыбалку на сажалкі ў Мякяны. Уражанне засталося незабыўнае. Хацеў бы парыбачыць і сёлета, аднак не магу знайсці ніякай інфармацыі пра тое, ці будзе аказвацца такая паслуга. Наколькі ведаю, гэта турбуе многіх рыбаловаў-аматараў. Таму прашу супрацоўнікаў газеты пацікавіцца ў нацыянальным парку наконт майго пытання.

В. Пяткевіч, г. Браслаў.

 Па просьбе нашага чытача карэспандэнт газеты Аляксандр Азевіч звярнуўся за каментарыем да вядучага навуковага супрацоўніка НП “Браслаўскія азёры” Юрыя Палуцкага. Вось што ён адказаў:

– Як паказаў эксперымент мінулага года, платная лоўля рыбы на сажалках прыйшлася даспадобы браслаўчанам і гасцям горада. Таму сёлета вырашылі прадоўжыць пачатае. А каб рыбаловы-аматары мелі гарантаваны ўлоў, у сажалку №10, якая займае плошчу ў 1,9 га, у красавіку і пачатку мая выпусцілі 2 тоны адборнага і 1,5 т буйнога карпа вагой ад 500 да 1500 г. Пасля леташняга зарыблення ў вадаёме засталося шмат карася і белага амура. Цяпер заселенасць гэтай сажалкі максімальна шчыльная, а значыць, і ўлоў гарантаваны.

Лавіць рыбу на дзясятай сажалцы можна на працягу ўсяго светлавога дня (гадзіна да ўсходу і гадзіна пасля заходу сонца), але не больш як 5 кг на адну пуцёўку. Каштуе яна 45 тыс. руб. без усялякіх ільгот. Дазвол на платную лоўлю прадаецца дзяжурным па НП у адміністрацыйным будынку.

А яшчэ хачу папярэдзіць аматараў “халявы”. На сажалках рэгулярна дзяжураць супрацоўнікі нашай інспекцыі. Таму прашу не парушаць устаноўлены тут  рэжым платнага рыбалоўства, каб як мінімум не псаваць сабе настрой.

Ад аўтара: Атрыманую ад Юрыя Іванавіча інфармацыю я рашыў праверыць, што называецца, на месцы і паехаў у Мякяны, дзе пагутарыў з рыбаводам Генрыхам Вавінскім. Ён паведаміў, што платная лоўля на дзясятай сажалцы адкрылася з 25 красавіка. У выхадныя дні палавіць рыбу прыязджаюць па 15 – 20 чалавек, у рабочыя, зразумела, менш. І як сцвярджаў спецыяліст, без сваіх законных 5 кг рыбы ніхто не ад’язджае, у чым змог пераканацца ўласна. У вечар майго наведвання на сажалцы лавілі рыбу два мінчаніны. У кожнага з іх у садках трапяталі важкія сазаны і люстраныя карпы, а той, хто згадзіўся папазіраваць перад аб’ектывам, нават на цеста выцягнуў шчупака (на здымку).

Дарэчы, Генрых Вавінскі прапанаваў і мне паспрабаваць рыбацкага шчасця і даў у рукі вуду. За дзве га-дзіны, якія былі ў мяне, я выцягнуў чатырох ладных сазаноў. Праўда, паколькі не меў пуцёўкі, іх давялося выпусціць у вадаём. А шкада...

Источник: "Браслауская звязда"


https://www.traditionrolex.com/8