Помнік Уладзіміру Караткевічу з’явіўся каля Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне ў Кіеве, па вуліцы Кацюбінскага, 3. Устанавілі яго 14 красавіка.
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела міжнародных сувязей Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Кажура.
Нагадаем, што бронзавую скульптуру класіка стваралі беларускія майстры Канстанцін Селіханаў і Алег Варвашэня да 80годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Кампазіцыя важыць прыблізна 2,5 тоны.
Нягледзячы на тое, што афіцыйнага адкрыцця помніка яшчэ не было, адразу пасля яго з'яўлення жыхары Кіева прынеслі менавіта сюды кветкі і жалобныя стужкі ў знак спачування беларускаму народу ў сувязі з трагедыяй у мінскім метро.
Источник: "Культура"