https://www.traditionrolex.com/8
2 снежня ў Мінску ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбылася прэзентацыя сацыялагічнага даследвання «Чым нам ганарыцца: гістарычная памяць, нацыянальныя героі і брэнды вачыма сучасных беларусаў». Магчыма, вынікі даследвання адных здзівяць, іншых – расчаруюць, але ў любым выпадку нікога не пакінуць абыякавымі.

2 снежня ў Мінску ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбылася прэзентацыя сацыялагічнага даследвання «Чым нам ганарыцца: гістарычная памяць, нацыянальныя героі і брэнды вачыма сучасных беларусаў». Магчыма, вынікі даследвання адных здзівяць, іншых – расчаруюць, але ў любым выпадку нікога не пакінуць абыякавымі.

Да прыкладу, беларусамі як асобнай нацыяй з асобнай гісторыяй і культурай лічаць сябе 51,8%, а 41,9% прытрымліваюцца думкі, што разам з украінцамі і рускімі складаюць трыадзіную славянскую нацыю. Пры гэтым з поўным правам называць сябе беларусам у першую чаргу можа той, хто «выхаваны на беларускай культуры і лічыць яе сваёй». Такую пазіцыю падтрымліваюць 41,3% рэспандэнтаў. 34,1% мяркуюць, што сапраўдны беларус – гэта той, чые «бацькі беларусы», а 33,9% – той, хто «любіць Беларусь». Лічыць беларусам таго, хто мае беларуская грамадзянства гатовыя толькі 11,5% рэспандэнтаў.

Цікава, што крыніцай паходжання беларускай дзяржаўнасці для большасці апытанных (38,1%) з’яўляецца Вялікае княства Літоўскае, а галоўным нацыянальным святам у той жа час апынулася 3 ліпеня (56,9%), як і нацыянальнай сімволікай – чырвона-зялёны сцяг і герб (72,6%).

Архітэктурным сімвалам Беларусі «нумар адзін» рэспандэнты абралі Мірскі замак (17,7%), на другім месцы – Брэсцкая крэпасць (9,5%). Пра «алмаз ведаў» – Нацыянальную бібліятэку – узгадалі ўсяго толькі 5,7%.

Нечаканыя вынікі прадэманстравала апытанне ў сферы літаратурных і музычных густаў сучасных беларусаў. Найлепшым творам беларускага аўтара большасць назвала раман «Людзі на балоце» Івана Мележа, але найлейпшыя пісьменнікі для беларусаў традыцыйна – Якуб Колас з «рэйтынгам» 28,2% і Янка Купала з «рэйтынгам» 26,7%. Найлепшым музычным гуртом, згодна даследванню, з’яўляецца гурт «Песняры», якія набралі 39,8% «галасоў». Здаецца неверагодным, але папулярны гурт «Ляпис Трубецкой» апынуўся на ніжніх ступенях «хіт-параду» з 3,9%. Сярод спевакоў таксама склалася непрадказальная сітуацыя: у катэгорыі «лепшы сучасны артыст/артыстка» Ядзвіга Паплаўская (8%) абагнала Аляксандра Ціхановіча (7,9%) і Ірыну Дарафееву (7,6%). Дададзім, што больш за трэць рэспандэнтаў (34,6%) увогуле не цікавяцца беларускай эстрадай і не змаглі назваць ніводнага імя.

Самымі папулярнымі гістарычнымі дзеячамі сталі Францыск Скарына (24,9%), Пётр Машэраў (12,7%), Кастусь Каліноўскі (7,1%) і Еўфрасіння Полацкая (4,1%).

Адметнымі высновамі даследвання можна назваць, па-першае, тое, што ў сучасным беларускім грамадстве адбылася «дэсаветызацыя» гістарычнага светапогляду, а па-другое, што неймаверная колькасць беларусаў (каля паловы) не здольныя да змястоўнай сімвалічнай ідэнтыфікацыі беларускага сусвету. Такую сітуацыю даследчыкі называюць «пераходным вакуумам», калі старыя савецкія сімвалы, ідэі і героі адышлі, а новыя пакуль не аформіліся.

 

Ад рэдакцыі партала tio.by:

Мы прапануе сваім чытачам таксама адказаць на пастаўленныя даследваннем пытанні: чым нам ганарыцца? хто ёсць сапраўдныя беларускія героі і што ёсць сапраўдныя беларускія брэнды? Пакідайце, калі ласка, свае каментары і меркаванні.

https://www.traditionrolex.com/8