https://www.traditionrolex.com/8

Alexanderplatz, сонная панда, цягнiкi i барбекю....
Ехаць з Беларусi ў Германiю можна рознымi шляхамi: цывiлiзаваным i дарагiм альбо экстрэмальным i танным. Памiж 85 i 20 еўра мы абралi другi варыянт. Хоць нас адгаворвалi знаёмыя i сябры, што эканомiя тут не да месца, мы паслухалi толькi сябе i, як вынiк, пазнаёмiлiся з кантрабандыстамi на беларуска-польскай мяжы, экстрэмальна мянялi валюту з рук у Сакулцы, убачылi дажджлiвую Варшаву, дзе ў нядзелю не працуе нiводная цывiльная крама ў цэнтры горада, праехалi праз усю Польшчу з усходу на захад i праз суткi апынулiся ў цэнтры Берлiна. Мы зрабiлi гэта без турфiрм, перакладчыкаў, гiдаў, знаёмых: i аддалi ўсяго 20 еўра.

Alexanderplatz, сонная панда, цягнiкi i барбекю....

Дар'я ГУШТЫН

Ехаць з Беларусi ў Германiю можна рознымi шляхамi: цывiлiзаваным i дарагiм альбо экстрэмальным i танным. Памiж 85 i 20 еўра мы абралi другi варыянт. Хоць нас адгаворвалi знаёмыя i сябры, што эканомiя тут не да месца, мы паслухалi толькi сябе i, як вынiк, пазнаёмiлiся з кантрабандыстамi на беларуска-польскай мяжы, экстрэмальна мянялi валюту з рук у Сакулцы, убачылi дажджлiвую Варшаву, дзе ў нядзелю не працуе нiводная цывiльная крама ў цэнтры горада, праехалi праз усю Польшчу з усходу на захад i праз суткi апынулiся ў цэнтры Берлiна. Мы зрабiлi гэта без турфiрм, перакладчыкаў, гiдаў, знаёмых: i аддалi ўсяго 20 еўра.

berl3

У Берлiн мы ўязджалi з "чорнага ўваходу": пабачылi ўсе iндустрыяльныя пабудовы, "хрушчоўкi", п'яных цi то палякаў, цi то немцаў у 8 ранiцы. Дрэвы па дарозе нам траплялiся звычайныя, якiя ад беларускiх асаблiва не адрознiваюцца. Нават Ясенiну б тут спадабалася: бярозак было багата.

Першыя складанасцi

Калi вы паедзеце ў Нямеччыну з упэўненасцю, падобнай да маёй, што ў Еўрасаюзе ўсе разумеюць i ведаюць англiйскую мову, то расчараванне да вас прыйдзе ўжо на вакзале. Калi мы заблукалi, палiцэйскiя не здолелi адказаць нам на пытаннi, больш за тое, яны не зразумелi, аб чым мы пытаем. На дапамогу прыйшлi сведкi iеговы. У iх у той час быў мiжнародны семiнар. Людзi з сiнiмi бэйджамi "Бодруствуйте!" яшчэ доўга сустракалiся нам у розных кутках Берлiна.

У Берлiне добра развiтая сетка грамадскага транспарта. Разабрацца ў ёй можна за дзень. iснуюць "S-баны" - цягнiкi, якiя ездзяць па зямлi, а таксама "U-баны" - мясцовае метро. Зручна тое, што ходзяць цягнiкi ў буднiя днi да 1 гадзiны ночы, а на выхадных увогуле кругласутачна. Нязручна тое, што ўсе станцыi, абвяшчэннi i нават аўтаматы продажу квiткоў працуюць па-нямецку. Здзiўляе таксама i кошт праезду: квiток на 2 гадзiны каштуе 2,80 еўра. Штраф за безбiлетны праезд - 40 еўра. i кантралёры, якiя нi чым не вылучаюцца з натоўпу звычайных пасажыраў, даволi часта заходзяць у цягнiкi.

А хто тут жыве?

berl1 Берлiн вельмi хуткi, рытмiчны горад. Тут жыва i шумна. Пастаянна iдуць людзi, прычым гэты горад насычаны людзьмi розных нацыянальнасцяў. Туркаў больш толькi ў Стамбуле. Гэта выклiкана тым, што ў 60-х Германiя запрасiла на працу людзей з Турцыi, так званых "гастарбайтэраў", якiя думалi зарабiць грошы i з'ехаць, але засталiся тут на ПМЖ разам з сем'ямi. Як вынiк, цяпер у еўрапейскай сталiцы яны гадуюць ужо сваiх унукаў.

Кажуць, што сучасныя немцы вельмi талерантна ставяцца да людзей iншых нацыянальнасцяў. Праўда, пра гэта кажуць самi немцы. А вось эмiгрант з Беларусi, якi ладзiў для нас экскурсiю па Берлiне, распавёў наступнае. Нягледзячы на тое, што ён працуе праграмiстам i неўзабаве атрымае навуковую ступень доктара, немцы глядзяць на такiх, як ён, звысоку i недалюблiваюць эмiгрантаў.

У Берлiне, дарэчы, шмат "рускiх" - тых, хто прыехаў з былога СССР. Немцы прызнаюцца, што не адрознiваюць хто ўкраiнец, хто беларус, хто казах: усiх аднолькава лiчаць i клiчуць "рускiмi".

Краiна для людзей

Для тых, хто не быў у Амстэрдаме, Берлiн падасца раем для раварыстаў. Тут для iх створаныя ўсе ўмовы: i дарожкi, i стаянкi, i нават вагоны ў цягнiках. Ровар мае кожная нямецкая сям'я. Таму ў горадзе можна пабачыць нават, як едзе на ровары бiзнэс-вуман у спаднiцы i з выдатнай фрызай. Таксама распаўсюджаныя вандроўкi на роварах.

Германiя вельмi практычная краiна. Тут усё зроблена для людзей. Нават ветракi пафарбаваныя ў зялёны колер знiзу, каб не выдзяляцца i не адцягваць увагу кiроўцаў. Тут iнвалiдам спецыяльна прызначаныя людзi дапамагаюць прайсцi да патрэбнай платформы цягнiкоў. Ёсць нават вулiца iмя iнвалiдаў.

Смецце тут раскiдваюць па розных скрынях, каб прасцей было яго перарабляць. Бутэлькi на вулiцах тут амаль не знайсцi. i не дзiва: пластыкавая бутэлька каштуе 0,25 еўра (1000 беларускiх рублёў), 0,08 еўра даюць за шкляную. Прычым здаць гэтыя бутэлькi можна ў любой краме цi шапiку, дзе вы набылi напой.

У Германii лепшая ў свеце сiстэма ачышчэння вады. Вада з-пад крана тут не пахне хлоркай, смакам нагадвае "Банакву негазаваную". Яна тут, праўда, вельмi дарагая, таму немцы яе эканомяць. Посуд, напрыклад, мыюць у дзвюх ракавiнах: у першай закiдваюць у пену, у другой палошчуць чыстай вадой. Калi мыюцца ў душы, адразу ваду не ўключаюць: спачатку намыльваюцца, а толькi пасля змываюцца вадою. Ёсць нават спецыяльныя эканамiчныя душавыя: вада ў iх уключаецца прыкладна на 15 секунд, каб працягнуць "сеанс", трэба кожны раз нацiскаць спецыяльную кнопку.

Willkommen zu Deutschland!

У Германii вельмi прадумана ладзяць турыстычны бiзнэс. Усе чулi пра берлiнскую сцяну. У сталiцы пра яе больш за ўсё размоваў сярод турыстаў. Рэальна ж ад тае сцяны амаль нiчога не засталося, але расказваюць пра яе экскурсаводы гадзiнамi. Пра тое, як складана жылося раз'яднанаму народу, пра тое, як крычалi "Горби, помоги!", пра тое, як ля сцяны расстрэльвалi людзей, якiя хацелi збегчы на Захад, i пра тое, як гэтую сцяну спачатку размалёўвалi, а потым разбуралi простыя нямецкiя людзi.

berl2

Цiкавасць выклiкае ў турыстаў i Рэйхстаг. Трапiць у яго складана, бо трэба выстаяць чаргу велiчынёй амаль як да Эйфелевай вежы, але звонку будынак можна паглядзець i нават пасядзець ля яго на зялёнай штучнай траве. Вартыя ўвагi шматлiкiя цэрквы. Найбольш цiкавая з iх - царква святога Вiльгельма, бо змяшчае ў сабе старажытнасць i хай-тэк. Цiкава таксама патрапiць на востраў Музеяў, дзе можна падзiвiцца карцiнамi Манэ, Пiкасо i iншых. Яшчэ адзiн папулярны для турыстаў аб'ект - заапарк. Тут ёсць i сланы, i панды, i бегемоты. Такiм чынам, Берлiн лiчыцца трэцiм горадам у Еўропе па папулярнасцi сярод турыстаў. Наперадзе толькi Парыж i Лондан.

Паразумецца на адной кухнi

Ядуць немцы бадай тое ж, што i беларусы. На агульнай кухнi высветлiлася, што ў нас шмат аднолькавых рэцэптаў, проста стравы маюць iншую назву. iх традыцыйныя кiлбаскi не што iншае, як наша пальцам пханая кiлбаса, падсмажаная на алеi. Праўда, грэчка i зефiр зусiм не характэрныя для Германii. Гэтыя прадукты можна набыць толькi ў спецыялiзаваных рускiх крамах. Першы час здзiўляе, што ў нямецкiх крамах усё прадаецца ўжо нарэзаным, запакаваным. У гэтым ёсць свае плюсы, бо можна эканомiць час на прыгатаванне стравы, калi купляеш мяса, якое загадзя парэзана на патрэбныя кавалкi. З iншага боку гэтая так званая зручнасць прыводзiць да таго, што немцы лянуюцца нешта гатаваць самастойна. i хоць выдатна ведаюць, як насамрэч робiцца бульбяное пюрэ, усё адно частавалi нас "хiмiчнай" бульбай з пакецiкаў.

Планы супраць экспромта

За два тыднi жыцця разам з немцамi я зразумела, што яны робяць усё па плану. Спачатку доўга размаўляюць пра гэта, прапiсваюць кожны крок, пагаджаюцца, спрачаюцца, уносяць змены ў схему, а толькi пасля пачынаюць нешта рабiць насамрэч. Яны нiчога не робяць экспромтам цi па прынцыпе "а давай паспрабуем!", яны асаблiва ўважлiва пралiчваюць, цi не згубяць штосьцi, калi адыйдуць ад алгарытму.

Мы такiя розныя, але...

Немцы вясёлы i тусовачны народ. Чаго толькi вартыя iх начныя клубы i кавярнi. У плане дызайну i вынаходлiвасцi - дзiва за дзiвам: i муляж сапраўднага аўтобуса побач з пабам, i велiчэзная лава, на якую без дапамогi сябра i не ўзлезеш, i яркiя пледы, якiя ласкава прапаноўваюць клiентам, якiя вячэраюць на вулiцы. Спявалi мы разам шмат. Будзiлi прыгарад Берлiна песняй "На поле танки грохотали", выкрыквалi на Russodisco "Белые розы", зацягвалi ў царкве мiлагучную "Купалiнку", ля вогнiшча паўтаралi нямецкiя народныя песнi i ўсе разам рэлаксавалi пад "Let it be", "Yellow submarine", "One of us".

П'юць немцы, дарэчы, не менш за беларусаў. За чаркай гарэлкi выхадцы з ГДР пачынаюць спяваць "Катюшу" па-нямецку i ўзгадваюць складаныя расейскiя словы кшталту "достопримечательность".

Нямеччына прыемна здзiўляе клопатам пра чалавека, зручнасцю, якаснымi таварамi, выкшталцонымi замкамi, палацамi, цэрквамi. Разам з тым адчуваецца, наколькi розныя немцы i беларусы. Немцы зусiм па-iншаму думаюць i адчуваюць. Убачыць гэта i параўнаць варта!

https://www.traditionrolex.com/8