17 снежня ў КЗ "Мiнск" N.R.M. зайграе вялiкi калядны акустычны канцэрт. Гэта будзе першы выступ гурта ў Мiнску за апошнiя 12 месяцаў. Гледачоў чакае адмысловая праграма, якая будзе складацца з хiтоў N.R.M., матэрыялу супольных праектаў, калядных песень i сюрпрызаў.
Апошнi год музыкi гурта былi ў стане творчых вакацый. Яны займалiся персанальнымi справамi i збiралiся толькi некалькi разоў, каб адыграць на фэстах за межамi Беларусi. Гэты канцэрт - выдатная нагода, каб пасля перапынку пабачыць Лявона Вольскага, Пiта Паўлава, Юрася Ляўкова i Алезiса Дземiдовiча разам. Тым больш што якраз на гэтыя днi прыпадае 15-годдзе гурта. Святкаваць яго музыкi вырашылi неафiцыйна i ў акустыцы.
"Мне асабiста акустычныя канцэрты падабаюцца больш цёплымi адносiнамi з гледачамi, хатняй атмасферай i магчымасцю суцэльнай iмправiзацыi, - прызнаецца Лявон Вольскi. - Мы граем песнi i нешта распавядаем, адказваем на пытаннi i жартуем. Часам выконваем нават нейкiя абсурдныя творы, якiя за межамi акустыкi наогул не iснуюць".
17 снежня ў КЗ "Мiнск" гурт N.R.M. з праграмай "Вялiкi акустычны калядны канцэрт". Пачатак а 19.00. Квiткi ад 20 да 45 тыс. Даведка i замова квiткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадскi 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by. Уладальнiкi першых 100 квiткоў, замоўленых праз сайт, атрымлiваюць у падарунак рарытэтны CD.