https://www.traditionrolex.com/8
Студэнты-беларусы з усяго свету сустрэлiся ў Вiльнюсе на трэцiм з'ездзе USB Rally 2009. Сустрэлiся, каб пазнаёмiцца, убачыць таемныя закуткi лiтоўскай сталiцы i пагаварыць пра Беларусь, якая жыве ў кожным.

Дар'я ГУШТЫН

st1 Можа падацца, што сустрэча гэта праводзi-лася адно для студэнтаў, звязаных з IT-тэхналогiямi. Але USB у гэтым выпадку азначае не папулярны камп'ютарны iнтэрфейс, а проста скарачэнне ад United Students of Belarus. На з'езд прыехалi студэнты з Францыi, Нямеччыны, iталii, Польшчы, Расii, Украiны, ЗША, Лiтвы i, натуральна, Беларусi.

Маляўнiчы i: халодны вiльнюскi прыгарад

З'езд праходзiў за 60 кiламетраў ад Вiльнюса, у цэнтры адпачынку Дубiнгай, на маляўнiчым беразе возера Асвея. Драўляныя домiкi, лазня на беразе вадаёма, пакручастыя дарогi i рыбакi, якiя жэстамi прасiлi ў студэнтаў цiшынi. Халоднае надвор'е, вецер i восеньскi дождж крыху засмуцiлi ўдзельнiкаў, асаблiва тых, хто прыехаў з цёплай Фларэнцыi, але дзякуючы надвор'ю можна было адчуць спецыфiку Прыбалтыкi.

У Вiльнюсе, напрыклад, быў росквiт восенi: людзi паспешна стукалi абцасамi па мокрым асфальце, пераскоквалi цераз лужыны, хавалiся ад ветра ў каўнеры. Жоўтае i чырвонае лiсце чаплялася за колы валiзак, лётала ў паветры i надавала гораду яшчэ больш рамантыкi.

Складанасцi перакладу


Лiтоўская мова вельмi складаная. Тут не адшукаеш аналогiяў са знаёмай мовай, як памiж нямецкай i англiйскай. Максiмум што зразумела, дык гэта словы з лацiнскiм коранем. За ўвесь час знаходжання ў Лiтве, я вывучыла адно толькi 5 фразаў, шукаючы аналогii: "Сканаўс", падобнае да беларускага "сканаў", напрыклад, "смачна есцi!" У Вiльнюсе сталыя жыхары добра разумеюць рускую мову. Што да моладзi, то вельмi часта можна назiраць сiтуацыю, калi яны ўжо не разумеюць рускую мову, але яшчэ не ведаюць англiйскай. Прыгэтым чым далей ад сталiцы, тым больш гэта адчувальна. Горад Каўнас, якi знаходзiцца за 100 кiламетраў ад Вiльнюса, здзiвiў нас менавiта гэтым. Рускамоўных тут успрымаюць як турыстаў з Расii, якiх не вельмi любяць, бо яшчэ жывая памяць i крыўда пра савецкiя часы, але за кошт якiх зарабляюць добрыя грошы. Расiяне проста штурмуюць лiтоўскiя гандлёвыя цэнтры. На нашых вачах лiтаральна за 10 хвiлiн сталая пара проста ачысцiла прылаўкi з курткамi i пазнакай "SALE".

Дэбаты, дыскусii, iдэi

st2 Праграма прадугледжвала адукацыйныя трэнiнгi. Нас папярэдне разгрупiравалi па iнтарэсах: пiсьменнiцтва, PR, адвокасi. Менавiта на агульнасцi iнтарэсаў i супольнай патрэбе рабiць нешта грунтуецца iдэя USB. На прэзентацыях праектаў былi гарачыя спрэчкi, iдэi i юнацкая авантурнасць у задумках. Студэнты з Беларусi i Лiтвы распрацоўвалi праект, як можна вярнуць льготы студэнтам у Беларусi, а вось студэнты з Амерыкi спрабавалi данесцi iншае: "Мы - студэнты. Актыўныя i прагрэсiўныя людзi. Нам не патрэбныя нiякiя льготы, бо мы самi можам i вучыцца, i працаваць адначасова". iншая група думала, як можна зрабiць iнтэрнэт для беларускiх студэнтаў такiм жа танным, як i ў Еўропе. Трэцяя група ўдзельнiкаў прапанавала зрабiць малебныя пакоi ва ўсiх унiверсiтэтах у Беларусi. Студэнты-беларусы, якiя навучаюцца ў розных краiнах свету, дзялiлiся досведам, праблемамi i перспектывамi, якiя ёсць у Беларусi i за мяжой. Мiкалай са Штатаў, напрыклад, расказваў, што па 8-10 гадзiн у дзень ён працуе, што "ў ЗША ўвесь час трэба працаваць, спынiўся, заснуў - i на тваiм месцы ўжо нехта iншы". Студэнтка Вольга, якая навучаецца ў Еўрапейскiм гуманiтарным унiверсiтэце, распавяла пра тое, што ўладкавацца ў Лiтве вельмi складана: "Каб быць паўнавартасным супрацоўнiкам, трэба добра валодаць лiтоўскай мовай. Нам яе выкладаюць толькi адзiн год, хоць мова вельмi складаная". Свае складанасцi i ў студэнтаў, якiя навучаюцца ў Расii: "Стыпендыя ў нас складае 20 даляраў. Калi не падпрацоўваць, пражыць немагчыма", - расказала студэнтка Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага унiверсiтэта Кацярына.

Сакрэты Вiльнюса

Гарадская гульня Da Vilno Code не толькi пазнаёмiла ўдзельнiкаў з горадам, але i раскрыла некаторыя таямнiцы. На працягу шасцi гадзiн па ўсiм горадзе бегалi шэсць каманд студэнтаў-беларусаў у пошуках сакрэтнага кода i падказкi на наступны раунд. Сакрэты, схаваныя ля фунiкулёра, якi падымае на вежу Гедымiна, сюрпрызы на гарадскiх клумбах, загадкi ў краiне мастацтва - раёне Ужупiс: Убачыць будынкi, разгадаць код, перамагчы, - такiя задачы былi перад удзельнiкамi. Тут важныя былi ўважлiвасць, iнтэлект i хуткасць. Сапраўдны азарт i радасць, калi каманда прыходзiць першай!

А пасля быў Нацыянальны мастацкi музей. Ад залы да залы змяняюцца эпохi i стылi. Вельмi шмат карцiн канца 90-х гадоў - пераасэнсаванне савецкага мiнулага, свабодны дух, парваная школьная форма пiянеркi як сiмвал новага часу. Галаграфiчныя i правакацыйныя карцiны сучаснасцi, фотаiнсталяцыi, эмоцыi i выяўленне аўтара, якi свабодны ад стэрэатыпаў. Кожная зала - новы стыль мастацтва i новы ўзровень будынка, што таксама вельмi арыгiнальна. Супрацоўнiкi музея не напружваюць забаронамi, i тут наўрад цi пачуеш на ўвесь музей пра тое, што "на рынку баклажаны танныя", як аднойчы я пачула ў беларускiм мастацкiм музеi.

Замест эпiлога

Знаёмства з краiнай, знаёмства з людзьмi, паказы фiльмаў, трэнiнгi, лекцыi, дыскусii, брэйн-рынг, бiльярд, боўлiнг i лазня, - усё гэта пакiнула найлепшыя ўражаннi. А выступ iнды-гурта "Фляўс i Кляйн" дадаў эксклюзiўнасцi ды прынёс атмасферу нейкага карпаратыву, калi дзякуючы цёплай атмасферы забываешся на халоднае надвор'е.

Начны Вiльнюс, нiбы апаясаны вялiкай навагодняй гiрляндай, развiтваўся з студэнтамi-беларусамi з усяго свету. А студэнты, якiя сталi такiмi блiзкiмi лiтаральна за тыдзень, дамаўлялiся на новую сустрэчу, хай сабе i праз год.

https://www.traditionrolex.com/8