https://www.traditionrolex.com/8
<p>Справа ў тым, што ровар і роварны рух – гэта з’ява надзвычай шматгранная. Дзеля таго каб сесці на ровар і паехаць, не трэба вучыцца на курсах, атрымліваць правы, траціць шалёныя грошы…</p>

haruji – Яўген, калі я чую пра раварыстаў у Мінску, мне найперш узгадваюцца спартоўцы, што вельмі хутка ездзяць па дарогах, ды яшчэ хлопцы на маленькіх роварах, якія паказваюць цыркавыя трукі ля Дома афіцэраў альбо каля Опернага тэатра. Дык што, ваша арганізацыя аб’ядноўвае менавіта іх?

– І іх таксама. Справа ў тым, што ровар і роварны рух – гэта з’ява надзвычай шматгранная. Дзеля таго каб сесці на ровар і паехаць, не трэба вучыцца на курсах, атрымліваць правы, траціць шалёныя грошы… Канешне, калі хочацца, можна купіць супербайк і ставіць на ім сусветныя рэкорды. Увогуле, нашае таварыства створана для ўсіх, хто ездзіць на ровары, – хутка ці павольна, па лесе ці па асфальце. Вы самі можаце назіраць, як шмат з’явілася раварыстаў у Мінску летась. І магу з поўнай адказнасцю сказаць, што ў гэтым годзе будзе яшчэ больш. Толькі дзе ім ездзіць? Роварных дарожак амаль няма, бардзюры высокія… Для ўладальнікаў «Мерсэдэсаў» і «Запарожцаў» у нас ёсць дарогі, стаянкі, паркоўкі, магутная сістэма бяспекі. Для раварыстаў усё гэта – толькі мара!

– А як жа славутая роварная дарожка?

– Цудоўна, што яна ёсць. Але гэта ўсяго 26 кіламетраў на двухмільённы горад. Да таго ж яе прызначэнне – толькі рэкрэацыйнае. Даехаць па ёй, напрыклад, з працы дамоў не атрымаецца. А мы хочам, каб ровар успрымаўся не як забава, а як нармальны від транспарту, на якім зручна ездзиць у краму, на працу, у госці.

– У сваёй дзейнасці вы збіраецеся абмяжоўвацца толькі Мінскам?

– Ні ў якім выпадку! Наша таварыства створана як абласное. Ад самага пачатку мы збіраемся прыцягваць да сябе людзей з іншых месцаў, спрыяць развіццю роварнай інфраструктуры ў райцэнтрах, у вёсках. Хаця – шчыра прызнаюся – часта ў вёсках роварная інфраструктура значна лепшая, чым у сталіцы. Прынамсі, ніхто не ўспрымае раварыста на дарозе як нейкае дзіва. Да таго ж не трэба забывацца пра роварны турызм.

haruji-1

– Вось пра гэта, калі ласка, падрабязней.

–У нашай дзяржаве ўжо даволі доўгі час ідзе гамонка аб падтрымцы турызма. Але пры гэтым турызм роварны, які ў Еўропе з’яўляецца адным з важных складнікаў турыстычнай сферы, у нас не толькі не карыстаецца якой-кольвек падтрымкай, але і амаль не заўважаецца. Некаторыя станоўчыя змены адбываюцца толькі дзякуючы намаганням энтузіястаў, а таксама дзякуючы таму, што на аграсядзібах, якіх зараз даволі шмат, прапаноўваецца пракат ровараў. Адпаведна, уладальнікі сядзібаў распрацоўваюць нейкія маршруты недалёка ад сваёй «базы», але казаць пра нейкую сістэму не выпадае. А такая сістэма неабходная! Я ўжо не кажу пра экалагічнасць роварнага турызма, карысць для здароўя. Прывяду простую статыстыку: даследаванні, якія праводзіліся ў некаторых краінах Заходняй Еўропы, паказваюць, што роварнымі турыстамі звычайна з’яўляюцца людзі з даходам, вышэйшым за сярэдні, якія трацяць у дзень ад 60 да 80 еўра. Добрая сетка роварных маршрутаў, безумоўна, прыцягнула б да нас і замежнага турыста.

Дарэчы, ёсць сістэма роварных маршрутаў праз усю Еўропу – называецца «EuroVelo». Адзін з гэтых маршрутаў – «EV-2» – праходзіць праз Беларусь. Чаму б гэта не выкарыстаць? Літоўцы сваю «EV-10» эксплуатуюць вельмі актыўна. Безумоўна, папярэдне ўклаўшы туды сілы і сродкі. Не будзем забывацца на вядомую ісціну: чатыры колы возяць цела, а два – душу!

Падрабязней даведацца пра дзейнасць мінскага роварнага таварыства можна на сайце bike.org.by.

https://www.traditionrolex.com/8