Праўленне Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў прыняло рашэнне правесці першы з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў 24-25 верасня 2012 года, напярэдадні Сусветнага дня турызму. Месца правядзення з’езду: Мінск, канферэнц-зала гасцініцы «Юбілейная», пр-т Пераможцаў, 19.
У рабоце з’езду прымуць удзел экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, выкладчыкі ВНУ, метадысты і практыкі экскурсійнай справы. Расходы, звязаныя з праездам, пражываннем, харчаваннем удзельнікаў з’езду, – за кошт камандзіруючай арганізацыі.
Пражыванне: Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства вучнёўскай моладзі (РЦТіК): 220131, вул. Т. Лук’яновіча, 18. Кошт на 1 чал. – 50–100 тыс. рублёў.
Праезд: 53-ы тралейбус ад ст. метро «Няміга» да прыпынку «Вул. Лук’яновіча».
Заяўку на ўдзел у з’ездзе і заказ пражывання просім накіроўваць да 15.09.2012 па адрасу: 220013, г. Мінск, вул.Якуба Коласа, 37–19; тэл. 8029-575-79-98.
Прозвішча, імя, імя па бацьку (разборліва), месца працы, тэлефон.
Праграма з’езду экскурсаводаў
Тэма: Стан і перспектывы развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі.
1-ы дзень
Месца правядзення з’езда: канферэнц-зала гасцініцы «Юбілейная»
10.30–11.45 – Регістрацыя дэлегатаў з’езду
12.00 – Пачатак работы з’езду
12.00–13.30 – Пленарнае пасяджэнне
13.30–14.30 – Абед у рэстаране гасцініцы «Юбілейная», кошт 50 тыс. руб.
16.00 – Экскурсія ў Музей народнай архітэктуры і побыту.
2-і дзень
Месца правядзення з’езду: геаграфічны факультэт БДУ
10.00–12.00 – «Круглы стол».
Прыняцце рашэння з’езду.