https://www.traditionrolex.com/8
<p>Трапіўшы ў Стары горад Таліна, атрымліваеш казачныя ўражанні. Цацачныя домікі, ля якіх ўзгадваецца казка пра Карлсана, гмахі-вежы, што акальцавалі горад і велічнымі вартаўнікамі зберагаюць тут мінулае, шпілі сабораў, якія нібыта пратыкаюць нябёсы, камінары, бачыць якіх асабліва дзіўна, – усё гэта пазбаўляе пачуцця рэальнасці і акунае ў атмасферу Сярэднявечча. Здаецца, яшчэ крыху – і міма з усёй хуткасцю пранясецца карэта, і не адну хвіліну рэха будзе адбіваць грукат капытоў па бруку. А ў таямнічых падземных хадах у летуценні альбо ў цяжкіх думах ці то ідуць, ці то ляцяць ледзь існыя прывіды...</p>

Павел ДАБРАВОЛЬСКІ, фота Сяргея ПЛЫТКЕВIЧА

Трапіўшы ў Стары горад Таліна, атрымліваеш казачныя ўражанні. Цацачныя домікі, ля якіх ўзгадваецца казка пра Карлсана, гмахі-вежы, што акальцавалі горад і велічнымі вартаўнікамі зберагаюць тут мінулае, шпілі сабораў, якія нібыта пратыкаюць нябёсы, камінары, бачыць якіх асабліва дзіўна, – усё гэта пазбаўляе пачуцця рэальнасці і акунае ў атмасферу Сярэднявечча. Здаецца, яшчэ крыху – і міма з усёй хуткасцю пранясецца карэта, і не адну хвіліну рэха будзе адбіваць грукат капытоў па бруку. А ў таямнічых падземных хадах у летуценні альбо ў цяжкіх думах ці то ідуць, ці то ляцяць ледзь існыя прывіды...

Ратушная плошча (Raekoja plats) – сэрца Таліна. На працягу васьмі стагоддзяў яна была цэнтрам грамадзянскага жыцця, месцам абвяшчэння судовых прысудаў (але выконвалі іх па-за межамі горада). Сама Ратуша больш за палову тысячагоддзя выконвае функцыю мэрыі. Уваход у яе адкрыты з канца чэрвеня па канец жніўня, на вежу – з мая да сярэдзіны верасня і каштуе чатыры еўра. З 64-мятровага шпілю за горадам сочыць флюгер Стары Тоомас, улюбёны гарадскі вартаўнік. Аднойчы, шмат гадоў таму, на спаборніцтвах па стральбе з луку ніхто не змог трапіць у мішэнь. Смелы юнак з беднай сям’і Тоомас знаходзіўся ў натоўпе гледачоў. Сябры пераканалі яго выпрабаваць лёс. У мішэнь ён трапіў. З таго часу яго залічылі ў гарадскую варту. Тоомас здзейсніў мноства гераічных учынкаў і служыў гораду да скону. На плошчы праходзіць шмат фэстаў. Буйнейшыя з іх – Дні Старога горада (vanalinnapaevad.ee), якія праводзяцца ў першы тыдзень чэрвеня, сярэднявечны рынак (folkart.ee) – у другі тыдзень ліпеня і Калядны кірмаш, што працуе ўвесь снежань і першы тыдзень студзеня.

Таллинн

У маленькім будынку на Ратушнай плошчы, 11 дзейнічае самая старая аптэка Еўропы, якая працуе з пачатку XV ст. З цікавых экспанатаў можна адзначыць парашок з рога аднарога, кажаноў, экстракт з авечай воўны. Прадаюцца тут і сучасныя лекі. На другім паверсе знаходзіцца цікавы часночны рэстаран (balthasar@ag.ee). У аптэцы ў 1441 годзе быў вынайдзены рэцэпт марцыпаны, вядомай зараз ва ўсім свеце. Легенда кажа, што Март, вучань аптэкара, змяшаў муку, міндаль і цукар. Захварэўшаму бургамістру так спадабаліся новыя «лекі», што ён замовіў іх у вялікай колькасці. Слава аб мартавым хлебе хутка разнеслася за межы Таліна.
Каля аптэкі – адно з самых прыгожых месцаў у Старым горадзе – завулак Катарыны (Katariina kдik). Тут знаходзяцца атэлье і майстроўні, дзе сярод іншага робяць (і на месцы ж прадаюць) шкляныя і керамічныя вырабы, капелюшы, сцёганыя коўдры. Тут можна не толькі набыць сувеніры на памяць, а і паглядзець на працэс іх вырабу. На Рускай (Vene) вуліцы, 6 знаходзіцца знакаміты Дворык майстроў (hoov.ee). Тут размешчана мастацкая галярэя і некалькі кавярняў. Летам тут праводзяцца канцэрты і творчыя імпрэзы.

Гатычная пратэстанцкая царква Олевістэ (oleviste.ee), прысвечаная нарвежскаму каралю Олафу Харальд­сану, у XVI ст. была самым высокім будынкам у свеце (у Мінску вышыня ў 159 м не перавышана і сёння, праз некалькі стагоддзяў). Месціцца яна на вуліцы Шырокай (Lai), 50. Пасля пажару царква перабудаваная, і зараз яе вышыня складае 124 м. Усім раю не праходзіць міма, бо з аглядальнай пляцоўкі, на высокай вежы адкрываецца дзіўная панарама горада.

У гэтым куточку Таліна зна­хо­дзіцца яшчэ адна знакамітая царква, Св. Мікалая (Niguliste kirik). Як толькі ні выкарыстоўвалі гэты былы пратэстанцкі храм: і ў якасці складу, і ў якасці крэпасці. А зараз тут месціцца адзін з чатырох філіялаў Эстонскага мастацкага музея. Адрас: вуліца
Св. Мікалая, 3.

Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікае ўні­каль­нае сярэднявечнае палатно Бернта Нотке «Скокі смерці». Царква яшчэ вядомая добрай акустыкай, і ў ёй рэгулярна праводзяцца арганныя канцэрты.

Тампейскі замак на Замкавай плошчы (Lossiplats), 1 – шматвяковая рэзідэнцыя ўладароў паўночных эстонскіх земляў. Адсюль кіравалі датчане, немцы, а ў наш час тут знаходзіцца эстонскі парламент. Над галоўнай замкавай вежай Доўгі Герман (Pikk Hermann) кожную раніцу на світанку пад мелодыю нацыянальнага гімна ўздымаецца эстонскі сцяг.

Каля замка, ля гарадской сцяны, на схіле Верхняга горада вы знойдзеце невялікі Дацкі сад. Кажуць, тут у 1219 годзе размяшчаўся лагер караля Даніі Вальдэмара Другога. Па легендзе, менавіта тут з’явіўся дацкі сцяг, наўпрост з нябёсаў. Пасля паразы ад эстаў кароль у малітве папрасіў Божай дапамогі. Чырвоны сцяг з белым крыжам упаў на зямлю. Датчане акрыялі духам і перамаглі.

Не мінайце і гатычны Домскі сабор (eelk.ee/tallinna.toom) – галоўную пратэстанцкую царкву Эстоніі, пабудаваную ў XIII ст. Знаходзіцца ён на вуліцы Toom-Kooli, 6, назву якой цяжка перакласці: штосьці кшталту вуліцы Школьнага сабору. Ля галоўнага ўваходу пад нагамі знаходзіцца каменная пліта з над­пісам «Отта Ёхан Туве. Магіла гаспадара маёнткаў Эдзізэ, Вяэна і Каану. 1696 г. ад Нараджэння Хрыстовага». Кажуць, Туве быў тым яшчэ гулякам – любіў балі са смачнай ежай і вінамі ў кампаніі прыгожых жанчын. Аднак калі прыйшоў час паміраць, Туве ахапіла раскаянне, і ён папрасіў пахаваць сябе побач з парогам Домскага сабору, каб усе богабаязныя гараджане, молячыся і кланяючыся пры ўваходзе, адкупілі б і яго грахі.

Таллинн_2

Яшчэ тут пахаваны знакаміты мараход, які ўзначаліў першую рускую кругасветную экспедыцыю, Адам Ёхан фон Крузэнштэрн. Наведвальнікі Домскага сабору могуць падняцца на барочную вежу вышынёй, роўнай нашай Нацыянальнай бібліятэцы, і атрымаць асалоду ад відаў на Талін.

Вуліца Доўгая (Pikk) вядома сваімі старадаўнімі гільдыямі: будынкамі прафсаюзаў, аб’яднанняў людзей падобных інтарэсаў, агульнага паходжання. Адна з візітных картак горада – Дом Брацтва Чарнагаловых на Доўгай, 26 (mustpeademaja.ee). Назва брацтва ідзе ад цёмнаскурага маўра Маўрыцыюса. Фасад дома са знакамітымі чырвона-зялёнымі з залатымі кветкамі дзвярыма ўпрыгожваюць кожны турыстычны даведнік па Таліну. Членам брацтва быў і забойца святароў Полацкай Сафіі Пётр Першы.

Раскошнае памяшканне году Грунвальдскай бітвы Вялікай гільдыі на Доўгай, 17 павінна здзвівіць вас гіганцкім парталам. Членамі гільдыі маглі стаць толькі жанатыя і заможныя немцы, якія мелі ва ўласнасці асабістыя дом і карабель. Трапіць унутр можна за плату: тут месціцца Эстонскі гістарычны музей. Гільдыі святых Канута і Олафа размешчаны побач, на Доўгай, 20 і 24 адпаведна. У першую ўваходзілі немцы-ювеліры, пекары, шаўцы, а ў дргую – эстонцы-далакопы, гарбары, мяснікі: прадстаўнікі больш «нізкіх» прафесій.

Яшчэ адзін пратэстанцкі храм, царква Святога Духа (eelk.ee/tallinna.puhavaimu), знаходзіцца на вуліцы Святога Духа, 2. Ён вядомы адным з самых старых механічных гадзіннікаў у свеце і ўнутраным убраннем, выкананым з суцэльнага дрэва. Святары царквы напачатку XVI ст. пераклалі на эстонскую мову пратэстанцкі катэхізіс – гэта была першая кніга на мясцовай мове.

Шпацыруючы па Старым Таліне, завітайце на вуліцу Шырокую, 47 (Lai). Там знаходзіцца незвычайны конны млын. У XIV–XVIII стст. гэты круглы будынак меў важнае прызначэнне – выраб мукі. Зараз у ім праводзяцца тэматычныя выставы, тэатральныя пастаноўкі.

Больш падрабязна хочацца рас­павесці пра фартыфікацыйную сістэму горада. Комплекс абарончых збудаванняў узяў Стары горад у кальцо. Менавіта тут знаходзіцца большасць славутасцяў эстонскай сталіцы. Росквіт талінскай фартыфікацыі прыйшоўся на XVI ст. Даўжыня сцяны ў тыя часы складала 2,4 км, вежаў было 46 (зараз 1,8 і 26 адпаведна). Трэба адзначыць, што адкрыта для наведванняў толькі частка сцяны. На Гімназійнай вуліцы (Gьmnaasiumi), 3 вы можаце падняцца на вежы «Нуннэ», «Саўна» і «Кулд’яла». Яны вы­ходзяць у двор гімназіі Густава Адольфа. Цікавыя вежы «Тоўстая Маргарыта» (Доўгая, 70) і «Зазірні на кухню» (Каменданцкая, 2). У першай зараз знаходзіцца Эстонскі марскі музей (meremuuseum.ee), дзе размешчаны мадэлі караблёў, якары, старадаўнія карты (летам ва ўнутраным дворыку працуе экспазіцыя пад адкрытым небам). У другой – на ўсіх шасці паверхах месціцца філіял Музея абароны горада (linnamuuseum.ee/kok), дзе вы можаце азнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай ваеннай гісторыі Таліна.

Галоўная Віруская брама – адна з дзвюх, якія захаваліся (калісьці брамаў было шэсць). Кажуць, кожную восень да яе падыходзіць стары Ярвіван і пытае ў жыхароў, ці дабудавалі горад. Трэба адказваць рашучым «Не!». Існуе павер’е, што калі горад перастане будавацца і на пытанне старога жыхары адкажуць станоўча, той затопіць яго...

https://www.traditionrolex.com/8