https://www.traditionrolex.com/8
<p>У ваколiцах Лынтупаў ёсць шэраг цiкавых прыродных i гiстарычных мясцiн, якiя варта наведаць дапытлiваму падарожнiку. За 8 км на паўночны ўсход ад мястэчка на ўзгорку раскiнулася вёска Палессе. Яна вырасла на месцы старажытнага гарадзiшча i ў адрозненне ад iншых сельскiх паселiшчаў, якiя марнеюць i вымiраюць, наадварот, разбудоўваецца i пашыраецца. У пiсьмовых крынiцах вёска ўпершыню ўпамiнаецца пад 1640 годам, калi ў ёй была пабудавана каплiца.</p>

Заканчэнне, пачатак у No7

Iгар ПРАКАПОВiЧ, фота Сяргея ПЛЫТКЕВiЧА

У ваколiцах Лынтупаў ёсць шэраг цiкавых прыродных i гiстарычных мясцiн, якiя варта наведаць дапытлiваму падарожнiку. За 8 км на паўночны ўсход ад мястэчка на ўзгорку раскiнулася вёска Палессе. Яна вырасла на месцы старажытнага гарадзiшча i ў адрозненне ад iншых сельскiх паселiшчаў, якiя марнеюць i вымiраюць, наадварот, разбудоўваецца i пашыраецца. У пiсьмовых крынiцах вёска ўпершыню ўпамiнаецца пад 1640 годам, калi ў ёй была пабудавана каплiца. У часы паўстання 1830-1831 гадоў жыхары вёскi прымалi актыўны ўдзел у барацьбе супраць расiйскай акупацыi краю. Уладары Палесся Адольф i Станiслаў Кублiцкiя ўзброiлi сваiх дваровых i далучылiся да паўстанцкiх атрадаў у Свянцянах. Кублiцкiя ўдзельнiчалi i ў паўстаннi 1863 года. З другой паловы ХiХ стагоддзя вёска належала графу Тышкевiчу.

8-6

Палескiя ваколiцы - месца кампактнага пражывання старавераў, продкi якiх яшчэ ў другой палове ХVii стагоддзя, ратуючыся ад пераследу ў Масковii, знайшлi сабе прытулак на нашай зямлi. Да сённяшняга дня захавалiся некаторыя характэрныя адметнасцi ў культуры, побыце i мове тутэйшага насельнiцтва, а ў вёсках Апiдамы i Кукляны дзейнiчаюць стараверскiя цэрквы. Гэтыя храмы пабудаваны з дрэва ў пачатку ХХ стагоддзя, маюць даволi просты выгляд, але ў iнтэр'еры захоўваюць значныя царкоўна-гiстарычныя каштоўнасцi. Так, у апiдамскай царкве знаходзiцца шэраг абразоў сярэдзiны ХiХ стагоддзя, якiя намаляваны на дошках ("Святы Мiкалай Цудатворца", "Тройца старазапаветная", трыпцiх: "Сафiя - Божая прамудрасць", "Архангел Гаўрыiл", "Архангел Мiхаiл" i iншыя). У куклянскай царкве iнтэр'ер упрыгожвае падпiсны абраз "Нараджэнне Хрыстова i ўцёкi ў Егiпет", выкананы ў 1834 годзе ў тэхнiцы тэмперы на дошцы.

У ваколiцах Палесся вельмi маляўнiчыя краявiды, узгорысты рэльеф з высокiмi ўзвышшамi i глыбокiмi лагчынамi, якiя ўтвораны апошнiм ледавiком. Некаторыя своеасаблiвыя куточкi мясцовых ландшафтаў абвешчаны помнiкамi прыроды. У iх лiку Шчэрбiшскiя крынiцы, ландшафтны геамарфалагiчны заказнiк прыроды "Палескiя ўзгоркi", геалагiчны помнiк прыроды "Вялiкi камень Зыбалiшскi" i некаторыя iншыя. Асаблiвую цiкавасць выклiкаюць Шчэрбiшскiя крынiцы - рэдкi для Беларусi прыродны аб'ект.

Яны знаходзяцца ва ўрочышчы Мескiя за 120 м на паўднёвы захад ад вёскi Шчэрбiшкi. У склад аб'екта ўваходзяць дзве крынiцы: верхняя, якая ляжыць амаль на вяршынi невысокага ўзгорка i выдзяляецца вялiкiм утрыманнем жалеза, i нiжняя, якая мае плошчу 8 х 12 м. Вада нiжняй крынiцы мае выключную якасць i высокую празрыстаць з прычыны поўнай адсутнасцi ў ёй жалеза i арганiчных рэчываў. Вада па хiмiчным складзе з'яўляецца гiдракарбанатнай кальцыева-магнiевай i ў адрозненне ад iншых утрымлiвае даволi многа фтору. Адметнасцю гэтага аб'екта з'яўляецца i тое, што ён адносiцца да рэдкага ў Беларусi класа ўзыходзячых крынiц.

Калi з Палесся ехаць на захад у напрамку на вёску Рынкяны, то шлях будзе пралягаць каля значнага па плошчы ляснога масiва, на тэрыторыi якога ўтвораны батанiчны заказнiк "Лынтупскi". Патрэба ў ахове гэтых мясцiн узнiкла ў сувязi з тым, што тут знаходзяцца папуляцыi рэдкiх ў нашай краiне вiдаў дрэў - вяза шурпатага i вяза гладкалiстага. Асноўнымi лесаўтваральнымi пародамi з'яўляюцца сасна, елка, ясень, дуб, вяз, клён, бяроза, асiна, вольха. Папуляцыя вяза ў асноўным знаходзiцца на поплаве ракi Свiлка. Дрэвы маюць сярэднюю вышыню 20-25 м пры дыяметры ствалоў 20-25 см.

У ваколiцах вёскi Рынкяны выяўлена шмат вялiкiх камянёў, якiя абвешчаны помнiкамi прыроды. Сярод iх i Святы, або Дзiравы, камень. Ён ляжыць у лесе непадалёку ад вёскi Каптаруны i выдзяляецца не сваiмi памерамi, хоць i яны даволi ўнушальныя (2,45 х 1,85 х 1,0 м), а дзiркай - конусападобным паглыбленнем з папярочнiкам да 15 см i глыбiнёй да 20 см. Валун мае культавае значэнне: мясцовыя жыхары пакланялiся яму на працягу стагоддзяў i да сённяшнiх дзён прыносяць да каменя ахвяраваннi - грошы. У 1993 годзе там былi выяўлены савецкiя грошы, беларускiя "зайчыкi", лiтоўскiя лiты. Вада з дзiркi (а яна знаходзiцца там пастаянна) лiчыцца гаючай: пры хваробах ёю абмывалiся, прамывалi вочы. Раней падчас рэлiгiйных святаў да каменя прыходзiлi вернiкi. Пра Святы камень на Беларускiм тэлебачаннi зняты вiдэасюжэт.

Вяртаючыся з Рынкянаў у Лынтупы, варта троху збочыць з шашы i наведаць невялiчкую вёсачку Раманiшкi. У даваенныя часы тут знаходзiўся маёнтак Даўгялаў - гаспадароў, якiя пакiнулi добры ўспамiн пра сябе.

Сядзiба Раманiшкi вядомая з ХVi стагоддзя. Спачатку на працягу трох стагоддзяў яна была спадчынай Гедройцаў-Юрахаў. Каля 1814 года апошняя з таго роду ўласнiца спадчыны Анастазiя Гедройц выйшла замуж за Вiнцэнта Даўгялу i прынесла Раманiшкi ў пасаг. Даўгялы валодалi маёнткам да Другой сусветнай вайны. Апошнi гаспадар, Уладыслаў iгнацы, быў высокаадукаваным чалавекам, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Маючы цiкаўнасць да археалогii, правёў раскопкi лынтупскiх курганоў, невялiкi збор знойдзеных экспанатаў трымаў у сваiм маёнтку ў Раманiшках. Гаспадарчымi справамi займалася ягоная жонка Гелена з роду Вагнераў. Пры ёй маёнтак быў узорна дагледжаны i даваў стала высокi прыбытак; паўсюль панавалi чысцiня i парадак.

Даўгялiха - так называлi яе мясцовыя жыхары - вельмi кахала свайго мужа i пасля ягонай смерцi ў 1929 годзе кожны дзень ездзiла на могiлкi ў Лынтупы, дзе той быў пахаваны. Плiта з чорнага мармуру закрывала невялiкi склеп, у якiм па распараджэннi панi павiнны былi знаходзiцца дзве труны - мужа i яе. Гелена загадала выбiць на плiце побач з iмем мужа i сваё iмя, бо была ўпэўнена, што знойдзе свой вечны спачын побач з каханым. Аднак лёс павярнуўся iнакш. З прыходам савецкай улады Гелена вымушана была выехаць за мяжу. Жыла ў Польшчы, працавала настаўнiцай у Лодзi. Памерла ў 60-я гады. У Польшчы i пахавана.

Зараз ад былой узорнай гаспадаркi амаль нiчога не засталося, хiба толькi занядбаная афiцына ды некалькi гаспадарчых пабудоў. i ўсё ж падарожнiк нездарма пабывае тут. Прыгожыя кляновыя прысады нагадаюць старыя беларускiя гасцiнцы, а невялiкая белая каплiца са скульптурай Мацi Божай, што стаiць на раздарожжы, застанецца ў памяцi як сiмвал складанага i таямнiчага чалавечага жыцця на зямлi.

Дарэчы, Раманiшкi ў глыбокай старажытнасцi маглi адыгрываць ролю культавага паганскага цэнтра ўсiх вакольных тэрыторый. Такую версiю вылучылi мясцовыя краязнаўцы, грунтуючыся на даследаваннях лiтоўскiх гiсторыкаў, якiя прыйшлi да высновы, што паселiшчы з коранем "Рам" або "Ром" узнiклi на месцах паганскiх капiшчаў. Гэта цалкам верагодна, бо на адлегласцi ўсяго 300 м ад вёскi знаходзiцца буйнейшы курганны могiльнiк на Пастаўшчыне.

Мясцiны на поўдзень ад Лынтупаў таксама багатыя на помнiкi гiсторыi i прыроды. Абапал дарогi, што вядзе на Свiр, раскiнулася вялiкае зялёнае мора - Дамуцёўская пушча. Праз яе, звiваючыся памiж узгоркамi Свянцянскiх градаў, iмкнецца на сустрэчу са Страчай рака Лынтупка. Таксама праз лес ад Лынтупаў i аж да вёскi Нарач (ранейшая назва Кабыльнiк) цягнецца насып былой вузкакалейкi, якая за польскiм часам давала магчымасць жыхарам Вiльнi прыязджаць на адпачынак на Нарач.

https://www.traditionrolex.com/8