Мерапрыемства адбудзецца 17 красавіка 2014 года з 17 да 21 гадзіны. Выданне стане добрым падарункам для тых, хто не толькі хоча навучыцца гатаваць ежу, але і прыемна правесці час з кнігай у руках, таму што тут вы зможаце знайсці і рэцэпты страў, і гісторыю іх паходжання.
Гэтая кніга будзе добрым сувенірам з Беларусі для замежных гасцей чэмпіянату.
У праграме мерапрыемства:
– прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык «Лепшыя стравы беларускай кухні / The best dishes of Belarusian cuisine»,
– кулінарна-тэатралізаваны паказ пра гісторыю беларускай кухні ад паганскага перыяду, рыцараў да XIX стагоддзя,
– інтэрактыўная сустрэча з экспертам беларускай кухні Аленай Мікульчык,
– майстар-клас ад «Суполкі кухараў»,
– дэгустацыя эксклюзіўных страў старадаўняй беларускай кухні, канцэрт зорак беларускай эстрады.