25 жніўня 2019 ў Ракаве (30 км. на захад ад Мінска) пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”.
У праграме фестывалю:
- выступленні 30 калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;
- прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур;
- выставы;
- адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкага (госці фэсту даведаюцца “хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асобыя уражанні);
- адкрыццё выставы “Паўсядзённае жыццё напярэдадні вайны”
- кірмаш “Горад майстроў”;
- лакацыя “Fashion style па-беларуску ” (выстава-продаж, паказы, інтэрактыў);
Прадстаўленне тэхнікі Слуцкіх і Кракаўскіх паясоў Пшэмыславам Замбжыцкім. Мануфактура “Персіяна” (Польшча, г.Варшава);
- “Эка-двор” (выстава-продаж, майстар-класы);
- дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце;
- літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”;
- інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” ( танчым і спяваем разам);
- “Кулінарны батл”;
- квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”;
- бясплатныя экскурсіі па Ракаву;
- Прэзентацыя кнігі “Фердынанд Рушчыц – грамадзянін Непадлеглы”. Выстава, прысвечаная Ф.Рушчыцу ў галерэі ДУА «Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў”;
- мастацкі пленэр.
Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу.
Хэдлайнеры фестывалю – Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча).
Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.
Праграма “Ракаўскі фэст – 2019”
11:00 – канцэрт мужчынскага вакальнага гурта (Спаса-прыабражэнская царква ў Ракаве)
12:00 – выступленне хора «Cantus Cordis» (Беларусь,г.Мінск) пад час імшы (Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка ў Ракаве)
12:40 - Канцэрт харавых калектываў, “Majowy Kwiat” (Беларусь, г.Мінск), “Piastuny” (Польшча, г.Вроцлаў)
(Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка ў Ракаве)
14:00 – Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкага.
(пляцоўка каля крыніцы на ўездзе ў Ракаў з боку г.Мінска)
12:00 – 18:00
Квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў” (старт ад “ІНФАЦЭНТРУ” насупраць галоўнай сцэны)
12:00 – 20:00
– Экскурсіі па Ракаву (“ІНФАЦЭНТР” насупраць галоўнай сцэны)
– Кірмаш “Горад майстроў”
– Лакацыя “Fashion style па-беларуску”
Прадстаўленне тэхнікі Слуцкіх і Кракаўскіх паясоў Пшэмыславам Замбжыцкім, мануфактура “Персіяна” (Польшча, г.Варшава)
– “Эка-двор”
– Дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі
– Інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” (танчым і спяваем разам)
– Літаратурны падворак “Чытаем вершы беларускіх паэтаў”
– Мастацкі пленэр
- Прэзентацыя кнігі “Фердынанд Рушчыц – грамадзянін Непадлеглы”. Выстава, прысвечаная Ф.Рушчыцу ў галерэі ДУА «Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў”.
- Адкрыццё выставы “Паўсядзённае жыццё напярэдадні вайны”
– Нацыянальныя падворкі з прэзентацыяй
традыцыйнай кухні краін-удзельнікаў фестывалю
Сцэна на Плошчы Свабоды
15:00 - Урачыстае адкрыццё фестывалю
(Выступленне прадстаунікоў улады Беларусі, Польшчы, Лiтвы, Iзраiля)
* заслужаны калектыу Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт "Гасцінец" (аг.Ракаў)
*вакальны гурт “The Way”(аг.Ракаў)
*шоу барабаншчыкаў “Перцы” (г.Мінск)
*танцавальны калектыў “Крэсовы забавы” (г.Ліда)
16:00 Канцэртная праграма “Карусель дзяцінства”
Марыя Ермакова (г.Мінск)
Дзіцячы інструментальны ансамбль “Менестрэлі” ( аг.Ракаў)
Дзіцячы вакальны гурт “Śpiewające Serduszka” (г.Мінск)
Дзіцячы танцавальны гурт “Polka” (г.Мінск)
Соня Крывашэева (г.Магілёў)
Яўрэйскі дзіцячы вакальны ансамбль абшчыны “Сімха” (г.Мінск)
Хор “Іслачанка” (аг.Ракаў)
17:00 Узнагароджванне дзіцячых калектываў
17:10 Канцэртная праграма “КАРАГОД КУЛЬТУР”
*танцавальны калектыў “Крэсовы забавы” (г.Ліда)
* Гурт “Koleżanki tego Pana” і Надзея Бронска (г.Мінск)
*Гурт “Prawdziwi mężczyźni” (г.Мінск)
* Гурт “CZARNA PERLA” і салістка Вольга Гучак (г.Мінск)
* Танцавальны ансамбль “Гіль Захав” (г.Мінск)
* Ігар Жук (г.Мінск)
* Ансамбдь яўрэйскай музыкі “Мішпаха” (г.Мінск)
* Вакальны ансамбль “Wszystko w porządku” (г.Барысаў)
*Хор “LIBER CANTE” (г.Мінск)
* Танцавальны ансамбль “Гіль Захав” (г.Мінск)
* Ігар Жук (г.Мінск)
* Ансамбдь яўрэйскай музыкі “Мішпаха” (г.Мінск)
* Каміла Плошайска (Аўстрыя, г.Вена)
* Хор “Piastuny” (Польшча, г.Вроцлаў)
* Гурт “Art Of Music” ( Літва, г.Шальчынінкай)
* Гурт “Кармянскія прымакі” (Беларусь, г.Карма)
19:50 УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАУ ФЕСТЫВАЛЯ
20:00
Гурт “Tekla Klebetnica” (Польшча)
Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь)
22:00 Феерверк