https://www.traditionrolex.com/8
  • Дата проведения: мероприятие завершилось

Маршрут вандроўкі:

МІНСК - ІЎЕ - ЛІДА - ААТ «ТБЗ ДЗІТВА» (ГАРАДЗЕНСКАЯ ВОБЛ. ЛІДСКІ Р-Н) - МІНСК

“Масленіца на вузкай каляіне” – супольны праект ад 750mm.by этнаграфічнага клуба “Кола”, капэлы “Жыдовачка” а таксама Дзітвянскага калектыву народнай творчасці.

Мы падрыхтавалі вам зусім незвычайную вандроўку, аб якой марылі некалькі год! У гэты раз усё будзе інакш! Калі на звычайных нашых вандроўках вузкакалейка гэта самамэта нашых блуканняў па краіне, то сёння яна нарэшце ператворыца з атракцыёна для турыстаў у сапраўдны транспарт! Сапраўдны, але ж усё ж такі незвычайны. А мо нават і чароўны! Няхай Новы год скончыўся, але напереадзе нас чакаюць вясновыя святы, якім нышыя продкі надавалі чароўны, сакральны сэнс. Масленіца і Гуканне вясны.

Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю. Гаспадарчы і земляробчы сезон яшчэ не пачаўся і таму ўсе з задавальненнем гулялі на Масленіцу. Гэты тыдзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі. Усе чакалі цёплай пары і сваімі дзеяннямі нібыта “выганялі” зіму.

Сама назва свята сведчыць аб перавазе малочных страў у гэты перыяд. Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і канешне, бліны: жытнія, пшанічныя, грэчневыя, з маслам, з смятанай, з мёдам. Многія даследчыкі традыцыйнай культуры галосна гавораць, што бліны – гэта сімвал сонца. І што ужыванне такой сімвалічнай стравы паспрыяе набліжэнню вясны.

Але пры чым тут вузкакалейкі, запытаецеся вы? Тады заглянем глыбей у сакральны свет нашых продкаў!

У суботу і нядзелю моладзь каталася на канях, упрыгожаных стужкамі, званочкамі і шамкамі. Усюды гучалі песні, якія ўсхвалялі Масленіцу. На Масленіцу ездзілі на конях за вёску. Лічылася, чым далей ад’едзе моладзь ад сваёй вёскі, тым даўжэй вырасце лён у наступным годзе, тым лепшымі будуць каноплі.

Спадзяемся зараз вам стала зразумела, на якіх сталёвых канях мы вам прапануем пракаціцца? А разам з тым паспрыяем падаўжэнню далгунца і палепшым стаўленне да канопляў у тутэйшым грамадзтве.

https://www.traditionrolex.com/8