https://www.traditionrolex.com/8
Ці патрэбна Навагрудскаму замку рэканструкцыя? На першы погляд, здаецца, што пытанне дзіўнае і недарэчнае. Ну канешне, патрэбна! Чаму ж не?! Няўжо гэта будзе дрэнна, калі ў старажытным Навагрудку будзе стаяць свой замак? Чым першая сталіца Вялікага княства Літоўскага горш за Мір ці Ліду? Калі апытаць навагрудчан, то, напэўна, амаль усе апрошаныя адкажуць, што рэканструкцыя безумоўна патрэбна. На пытанне: «Навошта?» – адкажуць нешта накшталт:  «Ну, гэта прыгожа. Гэта для турызма добра. Раней замак стаяў, хай і зараз стаіць»

Ці патрэбна Навагрудскаму замку рэканструкцыя? На першы погляд, здаецца, што пытанне дзіўнае і недарэчнае. Ну канешне, патрэбна! Чаму ж не?! Няўжо гэта будзе дрэнна, калі ў старажытным Навагрудку будзе стаяць свой замак? Чым першая сталіца Вялікага княства Літоўскага горш за Мір ці Ліду? Калі апытаць навагрудчан, то, напэўна, амаль усе апрошаныя адкажуць, што рэканструкцыя безумоўна патрэбна. На пытанне: «Навошта?» – адкажуць нешта накшталт:  «Ну, гэта прыгожа. Гэта для турызма добра. Раней замак стаяў, хай і зараз стаіць».

На сайце vk.com у группе, прысвечанай Навагрудку, праводзіцца апытанне: «Ці рэстаўрыраваць руіны замка?» На дадзены момант адказала 709 чалавек: 545 чалавек адказала – «Так! Канешне», 72 чалавекі – «Так! Калі гэта выгадна з камерцыйнага пункту гледжання», 60 чалавек – «Не!», 32 чалавека – «Мне ўсё роўна». Але ж, напэўна, гэтыя людзі зусім не знаёмыя з беларускай рэканструкцыяй замкаў. Калі людзі кажуць, што мы за рэканструкцыю, яны ўяўляюць велічны замак, з мурамі і вежамі і, напэўна, з рыцарамі, якія праводзяць тут свае турніры. Канешне, гэта ўсё прыгожа і добра. Але ў сучаснай беларускай рэчаіснасці падчас рэканструкцый замкаў трэба выбіраць: ці адбудаваць замак на такі манер, як будуе сабе які-небудзь багаты бізнесмен, каб жыць у ім, ці захаваць рэшткі аўтэнтычных пабудоў, у выпадку Навагрудскага замка – рэшткі двух вежаў.

IMG_17308

Рэканструкцыю айчынных замкаў мы можам бачыць на прыкладзе Лідскага і Мірскага. Адміністратар сайта vandrouka.by, нік manuel, у сваім даследаванні пісаў, што пры рэканструкцыі замка ў Лідзе выкарыстоўвалі жалезабетон і сучасную цэглу «па ГОСТе». У работах прымалі ўдзел студэнты першых курсаў будаўнічых каледжаў. На першы погляд, усё прыгожа, але калі пачынаеш прыглядацца... Каля замкавых муроў ляжаць камяні, якія ўжо паспелі абваліцца. Яшчэ можна адзначыць наяўнасць на мурах сучасных ліхтароў і адсутнасць старажытнай кладкі цэглы. Па словах архітэктара Зміцера Савельева, план рэканструкцыі Лідскага замка быў ідэальны, а тое, што мы бачым зараз, гэта дрэннае ўвасабленне ідэальнага праекта.

Што тычыцца замка ў Міры, то Зміцер пра яго рэканструкцыю сказаў наступнае:«Галоўны недахоп рэканструкцыі – яна выканана занадта хутка! А што тычыцца вядомых пластыкавых вокнаў у вежах, то гэта як кепскае выхаванне, калі замест нармальных слоў ты ўстаўляеш мат».

IMG_73431043B014

На жаль, айчынныя рэканструктары не пераймаюць досвед сваіх калег з іншых краін Еўропы, якія імкнуцца паказаць усю аўтэнтычнасць гістарычных аб’ектаў. Канешне, усё можна спісаць на адсутнасць поўнавартаснага фінансавання, але калі няма грошай, то навошта тады такая рэканструкцыя зусім? Лепш хай турысты прыкладаюцца рукамі да старажытных камянёў, чым да сучаснай цэглы.

На гэту тэму можна весці бясконцы дыспут – што лепш, аўтэнтычныя руіны, якія, дарэчы, без кансервацыі могуць разбурацца, ці адбудаваны беларускімі рэстаўратарамі замак? Людзі, далёкія ад «архітэктурных спраў», будуць паглядаць на такія адбудаваныя замкі і сядзібы з задавальненнем, а архітэктары, якіх хвалюе воблік айчынных гістарычных аб’ектаў, будуць пазіраць з жаллю і нават з нянавісцю..

Дык ці патрэбна рэканструкцыя Навагрудскаму замку? Вырашаць гэта не нам, не жыхарам Навагрудка. У верасні 2011 года на замчышчы пачаліся работы па кансервацыі руін замка, работы павінны скончыцца да 2015 года. Пакуль ніхто не збіраецца адбудоўваць замак, але ў сярэдзіне снежня 2012 г. ужо пачаўся «рамонт» касцельнай вежы...

https://www.traditionrolex.com/8