На творчай сустрэчы адбудзецца паказ наступных фільмаў:
1. “Не Адзін”, 28 хвілін, 2013
Дом Віктара Залаціліна стаіць на беразе вялікай ракі. Усе важныя падзеі ягонага жыцця звязаныя з ёй, і трагічныя, і шчаслівыя. Гэтае месца вымусіла Віктара з’ехаць з Мінска і вярнуцца дадому. Адзін занятак займае большасць ягонага часу. Віктар малюе. Ён працуе напружана, бо ў яго засталося не шмат часу. Віктар ростам 131 см, ягоны адзін сябар вышэйшы за яго. На жаль, такія сябры доўга не жывуць.
2. “Кінааматар. Восеньскі сон”, 30 хвілін, 2012
Анатоль Шнэйдэр – найстарэйшы кінааматар у Беларусі. Зараз яму 80 гадоў, і ён здымае свой апошні фільм.
3. “Старадаўнія танцы”, 15 хвілін, 2012
Калі Сяргей Выскварка быў хлопчыкам, болей за ўсё на свеце ён хацеў таньчыць беларускія народныя танцы. Калі ён вырас, захацеў, каб іх таньчыла ўся Беларусь.