https://www.traditionrolex.com/8
10 верасня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у другі раз пройдзе фестываль культур “РАКАЎСКІ ФЭСТ”.

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

10 верасня ў Ракаве, у 30 км на захад ад Мінска, у другі раз пройдзе фестываль культур «РАКАЎСКІ ФЭСТ».

Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы і СССР і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў».

У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур,  выступленні музычных і харэаграфічных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, кірмаш «Горад майстроў», выставы «Польшча – краіна аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА», «Валерыя Гайшун – майстар яўрэйскай лялькі», «Выстава ілюстрацый да ізраільскіх дзіцячых кніг», «Выцінанка і рэйзэле Валянціны Слюнчанка». Гасцей таксама чакае цікавы квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў», які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі, і правесці дэгустацыю піва.

Хэдлайнеры фестывалю: Лявон Вольскі і Павел Аракелян (Беларусь) і Bum Bum ORKeSTAR* (Польшча).

Арганізатары фестывалю: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску. Праект падтрыманы Пасольствам Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь.

Уваход на мерапрыемства вольны.

rakau_800.jpg

*BUM BUM ORKeSTAR заснаваны ў 2014 годзе. У рэпертуары калектыву – кампазіцыі, якія ўяўляюць сабой спалучэнне польскай, балканскай і клезмерской музыкі.

Назва гурта непасрэдна звязана з музыкай, якую выконваюць музыкі, і з тым, як яны яе выконваюць. Bum Bum азначае «бомба», г.зн. фантастычна выкананая, моцная і энергетычная музыка. Bum Bum Orkestar складаецца выключна з салістаў, якія разам ствараюць «ідэальную гармонію».

Гурт з'яўляецца лаўрэатам галоўных фальклорных фестываляў у Польшчы: ІІ месца ў конкурсе «Адкрытая сцэна» на Міжнародным фестывалі фальклорнай музыкі Mikołajki folkowe-2014, узнагарода публікі на VI Dragon Folk-festiwal (2015), II месца і прыз глядацкіх сімпатый на XVIII конкурсе Польскага радыё «Новая традыцыя» (2015). У 2016 г. свет убачыў дэбютны альбом гурта пад назвай Niesiądz, што ў курпёўскім дыялекце азначае «Месяц».

https://www.traditionrolex.com/8